Так па праве называюць калегі слесара-бляхара ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” Валянціна Валажынскага — аднаго з самых вопытных спецыя-лістаў прадпрыемства.
[caption id="attachment_37868" align="aligncenter" width="570"]
Валянцін Валажынскі[/caption]
Пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ён па накіраванні прыйшоў на працу ў сельгастэхніку інжынерам па ўкараненні новай тэхнікі. Да 2004 года працаваў на гэтай пасадзе, пасля па стане здароўя давялося перайсці на больш спакойнае месца, так і стаў слесарам. Валянцін Эдуардавіч заўсёды якасна і хутка выконвае работы па рэканструкцыі нестандартнага абсталявання, пераважна на кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнах. Калегі цэняць мужчыну не толькі як высокакласнага, дысцыплінаванага спецыяліста, але і як надзейнага таварыша, які заўсёды гатовы выручыць у няпростай жыццёвай сітуацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии