Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Заўсёды ў гушчы спраў

16.11.2014
Аб тым, што яго прафесія будзе звязана з тэхнікай, Валерый Міхайлавіч Прахарэня ведаў яшчэ ў дзяцінстве, калі з цікавасцю бегаў да бацькі на машынна-трактарны двор, дзе той працаваў загадчыкам [caption id="attachment_37852" align="aligncenter" width="500"]В. Прахарэня В. Прахарэня[/caption] Скончыўшы Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер — БДАТУ), Валерый Міхайлавіч, можна сказаць, замяніў бацьку — стаў загадчыкам мехмайстэрняў у саўгасе “Доктаравічы”, затым была праца галоўным інжынерам, інжынерам-механікам, дырэктарам гаспадаркі… Апошнія шэсць гадоў — начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляд. Самым галоўным для сябе Валерый Міхайлавіч лічыць уменне дабіцца таго, каб уся тэхніка ў раёне знаходзілася ў спраўным стане і не стварала небяспекі ні для тых, хто яе эксплуатуе, ні для тых, хто побач. А таму ён заўсёды знаходзіцца ў гу-шчы спраў, якімі жывуць сельгаспрадпрыемствы нашага раёна. У верасні Валерый Прахарэня прымаў віншаванні ад родных і калег з залатым юбілеем. А гэта менавіта той час, калі ўзнікае неабходнасць азірнуцца на пражытыя гады, зрабіць нейкую карэкціроўку, абазначыць самыя важныя вехі і намеціць планы, для рэалізацыі якіх і сіл яшчэ хапае, і вопыту дастаткова, і жаданне рушыць наперад яшчэ не згасла. А падтрымаюць у цяжкую хвіліну самыя блізкія людзі. У Валерыя Міхайлавіча вельмі надзейны тыл: заўсёды жыве клопатамі свайго любага мужа Ларыса Васільеўна, якая не па чутках ведае праблемы работы ў сельскай гаспадарцы, паколькі з’яўляецца інжынерам па ахове працы і старшынёй прафкама КСУП “Доктаравічы”. Іх дачка Марына пасля заканчэння БДУ працуе ў Інстытуце журналістыкі, а малодшы Дзмітрый — адзінаццацікласнік Доктаравіцкай СШ — толькі стаіць на парозе дарослага жыцця. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей