З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму, недапушчэння траўміравання і гібелі людзей на вытворчасці, стварэння здаровых і бяспечных умоў працы ў перыяд з 1 па 30 лістапада 2014 г. у Капыльскім раёне праводзіцца месячнік бяспечнай працы.
У яго рамках будзе арганізаваны шэраг мерапрыемстваў. Так, на базе ААТ “Старыца-Агра” адбудзецца выязное пасяджэнне раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання. Капыльскі вузел электрасувязі стане месцам правядзення раённага Дня аховы працы. У КУП “Капыльская ЖКГ” за “круглым сталом” будуць абмеркаваны пытанні аховы працы.
Плануецца правядзенне аглядаў-конкурсаў на лепшае структурнае падраз-дзяленне і лепшае веданне работнікамі арганізацый норм і правіл па ахове працы, пройдуць конкурс дзіцячых малюнкаў і выстава-продаж нарматыўна-прававой літаратуры, стэндаў, таблічак і інш. Запланаваны рэйды ў арганізацыі (у тым ліку тыя, дзе арганізавана праца ў начны час) для выяўлення асоб, якія знахо-дзяцца на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Прыборны кантроль з такой жа мэтай будзе праводзіцца і ў адносінах да людзей, якія выконваюць работы з павышанай небяспекай, — на працягу і пасля рабочай змены. Пройдуць і іншыя мерапрыемствы.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии