Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

108

Говорили о важном за круглым столом

14.12.2014
Пасяджэнне за круглым сталом, пад час якога былі абмеркаваны надзённыя пытанні па стварэнні бяспечных умоўпрацы, прайшло ў КУП “Капыльская ЖКГ”. На яго былі запрошаны члены раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, спецыялісты, якія адказваюць за арганізацыю аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада Капыля. Вяла пасяджэнне начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня. Аб практыцы ўкаранення талоннай сістэмы па ахове працы на сваіх прадпрыемствах расказалі Эдуард Купрацэвіч (філіял КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 124”), Алена Ліпай (ДУП “ПМК-194”) і Валерый Мелюх (ДЛГУ “Капыльскі лясгас”).Ішла размова і пра эфектыўнасць дзеяння сістэм кіравання аховай працы, якія ўкараняюцца на прадпрыемствах; правядзенне аглядаў-конкурсаў на лепшае структурнае падраздзяленне па ахове працы і лепшае веданне норм і правіл сярод работнікаў арганізацый. Выклікала цікавасць у прысутных інфармацыя аб правядзенні штодзённага кантролю за выкананнем заканадаўства на прыкладзе філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ № 124”. Трэба адзначыць, што сустрэча спецыялістаў па ахове працы праходзіла ў такой форме ўпершыню і аказалася карыснай для ўсіх зацікаўленых бакоў. Гутарка была вельмі канструктыўнай і нікога не пакінула абыякавым. Спецыялісты з ахвотай дзяліліся вопытам і падымалі праблемы, якія іх сапраўды цікавяць. Маргарыта САКОВІЧ Фотааўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей