Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

На IV Усебеларускі сход ад Капыльшчыны было вылучына 10 дэлегатаў

03.11.2010
У аўторак, 2 лістапада, у зале пасяджэнняў Капыльскага райвыканкама адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні дэлегатаў IV Усебеларускага народнага сходу. У ім прынялі ўдзел 111 прадстаўнікоў працоўных  калектываў і грамадскіх аб’яднанняў са 117 выбраных. У сваім выступленні старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня падвёў вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2006-2010 гады і акрэсліў задачы на бліжэйшую перспектыву.

На IV Усебеларускім народным форуме Капыльшчыну ў складзе дэлегацыі Мінскай вобласці прадставяць дзесяць чалавек. Такога гонару ўдастоены старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Бода, дырэктар ААТ “Капыльскі масласырзавод” Іван Горбач, трактарыст-машыніст ВСК “Семежава” Міхаіл Горбач,  міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусі Алег Качан, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г. Капыля Таццяна Колас, загадчык падсобнай вытворчасці ДУП “ПМК №194” УП “Мінскаблсельбуд” Мікалай Кульбіцкі, старшыня Капыльскага сельскага выканаўчага камітэта Вольга Купрыенка, участковы ўрач-тэрапеўт УАЗ “Капыльская ЦРБ” Наталля Пінчук і дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі. Усе кандыдатуры адзінагалосна былі падтрыманы ўдзельнікамі сходу ўпаўнаважаных. Сяргей КОЗЕЛ Фота Таццяны БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей