Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

16 ноября — День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

15.11.2014
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці! Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Капыльскага раёна з прафесійным святам. Сельская гаспадарка і перапрацоўчыя прадпрыемствы маюць вялікае значэнне для развіцця нашага рэгіёна. Дасягненні сельскіх таваравытворцаў – яскравы прыклад таго, што ўкладзеныя ў сельскую гаспадарку сродкі прыносяць не толькі маральнае задавальненне, але і немалы эканамічны эфект. У гэты дзень асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Дзякуй усім працаўнікам АПК за вашы цярплівасць, працавітасць, шчырую любоў да роднай зямлі, за адданасць сваёй справе. Шчыра жадаем, каб праца была вам у радасць і забяспечвала вам дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей