
Як паведаміў старшыня Капыльскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Бабко, да 19 гадзін 29 кастрычніка ініцыятыўныя групы, якія на тэрыторыі нашага раёна займаліся зборам подпісаў у падтрымку вылучэння сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі, здалі падпісныя лісты ў тэрытарыяльную камісію. Так, за Аляксандра Лукашэнку паступіла 4113 подпісаў, за Віталя Рымашэўскага – 305, за Уладзіміра Някляева – 42, за Андрэя Саннікава – 42, за Аляксея Міхалевіча – 33, за Яраслава Раманчука – 10. На дадзены момант раённая камісія правярае дакладнасць пададзеных дакументаў і выкладзеную ў іх інфармацыю.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии