Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

94

В Велешино Копыльского района отметили праздник деревни

05.11.2014
Вёска Вялешына Капыльскага сельсавета невялічкая, мае ўсяго 38 двароў. Жывуць у ёй удалыя, працавітыя і разам з тым сціплыя людзі, якія сваёй штодзённай працай даказваюць, што заслугоўваюць вялікай пашаны. У пагодлівы суботні дзянёк  яны адзначылі свята сваёй роднай вёскі. [caption id="attachment_37738" align="aligncenter" width="570"]Спяваюць «Дабрадзеі» Спяваюць «Дабрадзеі»[/caption] Напачатку жыхароў Вялешына і гасцей прывітала старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка. — Наша вёска прыгарадная і, можна сказаць, праязная, бо знаходзіцца побач з Капылём і на мінскай трасе, што пастаянна патрабуе навядзення парадку, — адзначыла Вольга Мікалаеўна. — Менавіта правядзенню свята вёскі папярэднічала прыняцце Капыльскім сельвыканкамам рашэння аб добраўпарадкаванні гэтага населенага пункта. Таму работы пачаліся яшчэ з ранняй вясны са спілоўвання аварыйных дрэў і касметычнага рамонту агароджы на могілках, потым былі высечаны зараснікі на пустуючых участках, пачаты знос старых будынкаў. На гэта было затрачана 10 млн рублёў. Хачу адзначыць, што ва ўсіх дваццаці жылых дамах і дванаццаці дачах пражываюць дбайныя гаспадары, якія клапоцяцца пра выгляд сваіх сядзіб. Няхай такое ўзаемаразуменне будзе ў нас і надалей! Вялікім аўтарытэтам у сваіх аднавяскоўцаў карыстаецца ветэран педагагічнай працы, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “Племзавод Дусаеўшчына” Часлава Грыгаровіч. Менавіта ёй быў аказаны давер пазнаёміць з гісторыяй Вялешына. Як адзначыла Часлава Феліксаўна, першае ўпамінанне іх вёсачкі зафіксавана ў 1567 годзе. Спачатку ў ёй налічвалася 20 дамоў і пражывалі 42 чалавекі. З цягам часу іх колькасць павялічвалася. У 1930 годзе тут быў утвораны калгас “Чырвоная Беларусь”, існавала школа і нават сельскі Савет. Вялікая Айчынная вайна таксама закранула вёску сваім крылом: дамоў з фронту не вярнуліся дзевяць землякоў. У савецкі час вёсачка славілася тым, што жывёлаводы мясцовай фермы былі ўдзельнікамі ВДНГ у Маскве. Ды і цяпер тут пражывае многа тых, кім можна ганарыцца. — У Капыльскім раёне налічваецца  210  населеных пунктаў, дзесяць з якіх ужо практычна не існуюць. Радуе, што ёсць такія, якія жывуць, у тым ліку і ваша вёсачка, — заўважыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Ваша свята — нешта светлае, радаснае і добрае. Вялікі дзякуй за вашу працу, моцнага здароўя, і няхай вас заўсёды радуюць дзеці і ўнукі. Як і павінна быць на такім мерапрыемстве, адбылося ўшанаванне вяскоўцаў. У ліку тых, хто сваёй працай славіц-ца, названы вадзіцель ААТ “Племзавод Дусаеўшчына” Віктар Аніхоўскі, жывёлаводы Таццяна Рабцэвіч, Ганна Гардзіевіч, Уладзімір Бранавіцкі і Аляксандр Пілецкі. Не забыліся пра самага старэйшага жыхара — Ганну Касінскую, якой нядаўна споўнілася 96 гадоў (праўда, літаральна напярэдадні Ганна Аляксандраўна на зіму пераехала ў Мінск, таму не змагла прысутнічаць на свяце), самага юнага —  трынаццацігадовага Максіма Аніхоўскага, сям’ю Віктара і Святланы Аніхоўскіх, якія разам ужо 36 гадоў, а таксама юбіляраў года і імяніннікаў месяца. Асаблівае месца ў кагорце ўшанаваных занялі гаспадары лепшых сядзіб. Як мы ўжо адзначалі, іх у Вялешыне шмат, таму назавём толькі прызёраў своеасаблівага спаборніцтва. У іх ліку падвор’і Чаславы Грыгаровіч, Эдуарда Сінюка і Валянціны Булат. Усім ім былі ўручаны падарункі ад сельвыканкама, ААТ “Племзавод Дусаеўшчына” і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. І яшчэ адзін цудоўны падарунак для вяскоўцаў падрыхтавалі ўдзельнікі ініцыятыўнай групы валанцёраў “Дабрадзеі”, створанай пры грамадскім аб’яднанні. У іх выкананні, а таксама самадзейных артыстаў Капыльскага РЦК, прагучалі цудоўныя канцэртныя нумары. А яшчэ да ўвагі прысутных была прапанавана выстава вышыванак, саматканак і кулінарных вырабаў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей