Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

В Копыле обновили памятник воинам-интернационалистам

05.11.2014
Па ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” пры падтрымцы Капыльскага раённага выканаўчага камітэта абноўлены помнік воінам-афганцам у цэнтры Капыля. Майстрамі ААТ “Капыльскі РКБА” на памятным камені ўстаноўлена новая гранітная пліта з фотаздымкамі нашых землякоў, якія сталі ахвярамі вайны ў Афганістане. Побач з імёнамі Булата Генадзя, Вайцяховіча Валянціна, Калевіча Дзмітрыя, Карповіча Аляксандра, Міхалковіча Генадзя з’явілася новае — ураджэнца в. Садавічы Новікава Валяр’яна. Валяр’ян Пятровіч служыў у Афганістане начальнікам медслужбы часці, быў сакратаром камітэта камсамола. Прапаршчык Новікаў загінуў у 1986 годзе. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа”. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей