Дзякуючы ўдаламу тандэму кіраўнікоў аўтапарка №21 Уладзіміра Сахара і ДРБУ №124 Уладзіміра Чэкуна тут з’явілася дастаткова месцаў для аўтобусаў і добра аформленая сцежка для пасажыраў.
[caption id="attachment_37695" align="aligncenter" width="570"]
Вадзіцель аўтобуса Мікалай Гужоў[/caption]
Прывабліваюць сваёй чысцінёй і ўтульнасцю салоны аўтобусаў. Асабліва прыемна знаходзіцца ў аўтобусах, якімі кіруюць вадзіцелі Іван Каляда, Анатоль Шчурскі, Віктар Анашка, Юрый Дарашэвіч, Дзмітрый Мароз. Іх па праве можна назваць ветэранамі аўтапарка. Мне было вельмі цікава даведацца ў іх, ці рыхтуюць яны сабе добрую змену. Ветэраны лічаць неафіцыйным лідарам, а маладыя калегі называюць сваім брыгадзірам вадзіцеля Мікалая Гужова. За што ж яны яго так паважаюць? Напрыклад, Віталь Рудніцкі цэніць Мікалая за яго ўлюбёнасць у прафесію, за пераадоленне цяжкасцей. Аляксандр Ермалінскі, які працуе ў аўтапарку нядаўна, вельмі ўдзячны свайму калегу за адсутнасць у яго ганарлівасці, за тое, што ён заўсёды гатовы дапамагчы, падзяліцца сваімі прафесійнымі навыкамі. Юрый Дарашэвіч адзначае Мікалая як адказнага спецыяліста, надзейнага сем’яніна.
Ганна АРЛОЎСКАЯ,
ветэран працы, г. Капыль
Комментарии