Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

В Копыле прошел легкоатлетический кросс

31.10.2014
У рамках круглагадовай спартакіяды сельскіх жыхароў і гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый адбыліся спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе. Удзел у іх прынялі дзевяць сельскіх і толькі дзве гарадскія каманды. Пераможцамі сярод сельгасарганізацый сталі ААТ “Мажа-Агра” (І месца), “Суворава-Агра” (ІІ месца) і КСУП “Грозава-агра” (ІІІ месца). Сярод гарадскіх першы вынік у КУП “Капыльская ЖКГ”, другі — у Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”. Лідарам у мужчын прызнаны Сяргей Місючэнка з ЖКГ, у жанчын — Вікторыя Шкуцько з ААТ “Мажа-Агра”. [caption id="attachment_37683" align="aligncenter" width="500"]Пераможцы сярод школьнікаў: І месца — С. Пятрыка, на ІІ месцы — Н. Бурак (злева), на ІІІ — Г. Баразнёнак (справа) Пераможцы сярод школьнікаў: І месца — С. Пятрыка, на ІІ месцы — Н. Бурак (злева), на ІІІ — Г. Баразнёнак (справа)[/caption] Прайшло першынство раёна па лёгкаатлетычным кросе і сярод школьнікаў. Па яго выніках першай сярод гарадскіх навучальных устаноў стала каманда гімназіі №1, другой — СШ №2, і трэцяй — СШ №3. Сярод сельскіх лідарства ў вучняў Цімкавіцкай СШ, на другой прыступцы — Быстрыцкая СШ, на трэцяй — Навасёлкаўская СШ. У старэйшай узроставай групе 1997-98 г. н. лідзіравалі Іван Берднік (гімназія №1) і Наталля Каласкова (СШ №2), у групе 1999-2000 г. н. — Мікіта Сямашка (Жыліхаўская СШ) і Святлана Пятрыка (СШ №2), 2001-2002 г. н. — Руслан Гарнастай (Лясноўская СШ) і Марына Міхайлоўская (СШ №2), 2003 г. н. і маладзей — Аляксандр Сурыновіч (гімназія №1) і Паліна Шакун (СШ №2). Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей