У ім прыняла ўдзел старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Худая.Актывісты абмяркоўвалі сумесную работу з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
[caption id="attachment_37665" align="aligncenter" width="570"]

Падчас ушанавання памяці воінаў-вызваліцеляў Капыля[/caption]
Адкрыла пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Па асноўным пытанні парадку дня выступіў старшыня Капыльскага раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі. Як адзначыў Аляксандр Іванавіч, у Капыльскім раёне зарэгістраваны раённыя арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, партыі працы і справядлівасці, аграрнай партыі, а таксама 24 арганізацыйныя структуры грамадскіх аб’яднанняў, самыя шматлікія з якіх – РА РГА “Белая Русь”, РК ГА “БРСМ”, райсавет ветэранаў, РА “Беларускі Саюз жанчын”, прафсаюзныя арганізацыі. Адной з асноўных задач з’яўляецца арганізацыя, цеснае супрацоўніцтва і каардынацыя дзеянняў, узаемадзеянне з дзяржаўнымі ўстановамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, інфармацыйная падтрымка і прапаганда дзейнасці і г. д. Як падкрэсліў Аляксандр Касінскі, на багатым гістарычным матэрыяле раёна і жывых зносінах з ветэранамі грунтуецца выхаваўчая работа з моладдзю. Асаблівы размах яна набывае падчас правядзення месячнікаў абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы, агітпрабегаў па месцах баявой славы, шматлікіх конкурсаў, акцый і г. д. Вялікая ўвага сёлета надавалася святкаванню 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ужо пачалася падрыхтоўка да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. І надалей будуць знаходзіцца ў полі зроку матэрыяльна-бытавыя ўмовы пражывання ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, увекавечванне памяці і добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў, брацкіх магіл і помнікаў, абеліскаў і прылеглых да іх тэрыторый.
Пра ход выканання ў Капыльскім раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 паведаміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зоя Дайняк. Як адзначыла Зоя Леанідаўна, з мэтай ранняга выяўлення і аказання своечасовай дапамогі дзецям, чые ўмовы жыцця выклікаюць небяспеку, праводзяцца раённыя аперацыі, рэйды-праверкі ўмоў пражывання дзяцей. Наладжана ўзаемадзеянне паміж установамі адукацыі і дзяржаўнымі органамі па выяўленні і ўліку непаўналетніх, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Звесткі пра іх паступаюць з розных арганізацый і ўстаноў. Цеснае ўзаемадзеянне наладжана з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, аддзелам унутраных спраў, ТЦСАН, раённай бальніцай, камісіяй па справах непаўналетніх, сельвыканкамамі. Станоўчым у рабоце суб’ектаў прафілактыкі па прадухіленні сямейнага недабрабыту з’яўляецца замацаванне службовых асоб за праблемнымі сем’ямі, а таксама цеснае супрацоўніцтва па рэабілітацыі сем’яў. Аднак па-ранейшаму застаецца праблемай ухіленне абавязаных асоб ад з’яўлення на працу і парушэнне імі працоўнай дысцыпліны, для чаго патрабуецца пастаянны кантроль.
Былі заслуханы і кіраўнікі некаторых грамадскіх аб’яднанняў раёна, якія расказалі пра сваю дзейнасць.
Падвяла вынікі пасяджэння старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Марыя Худая:
— Наш каардынацыйны савет — гэта пляцоўка для абмеркаванняў і дыскусій. Выкарыстоўвайце гэтую пляцоўку больш актыўна, выносьце на парадак дня важныя для вашай арганізацыі і нашага народа пытанні, працуйце ў як мага большым спектры праблем. Расказвайце пра сваю працу людзям: яны па-вінны ведаць, чым вы займаецеся. Таксама заклікаю вас працаваць на апярэджанне. Ужо сёння трэба рыхтавацца да мерапрыемстваў па святкаванні 70-годдзя Перамогі. Удзельнікаў той вайны з кожным годам становіцца ўсё менш і менш, і сёлета святочныя мерапрыемствы пройдуць пад дэвізам “Ніводнага ветэрана без увагі”. Уздымайце таксама праблемы сямейнага недабрабыту, прадухіляйце яго. І яшчэ памятайце, што наша сіла — у адзінстве. Мы не павінны працаваць паасобку.
Пасля пасяджэння яго ўдзельнікі ўсклалі вянок і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям Капыля, наведалі і ўручылі падарункі ад грамадскіх аб’яднанняў шматдзетным сем’ям Маркавых і Асфандзіяравых, а таксама правялі сустрэчу ў Слабадакучынскай СШ.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии