Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Новости Сл.-Кучинского сельсовета

30.10.2014
в. Калінаўка-2 У  дапаможнай школе-інтэрнаце адбыўся канцэрт “Цудоўнае свята Пакровы”, прысвечаны праваслаўнаму святу і Дню маці. Ён стаў пачаткам новага творчага праекта па сумеснай канцэртнай дзейнасці навучэнцаў дапаможнай школы-інтэрната, Песачанскай СШ і Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел настаяцель мясцовага храма айцец Віталій. аг. Старыца Прайшла спартакіяда сельсавета з удзелам Старыцкай, Слабадакучынскай, Песачанскай сярэдніх школ, а таксама Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. Пераможцамі сталі гаспадары — старыцкія спартсмены, крыху ад іх адсталі песачанцы. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі салодкія падарункі. в. Слабада-Кучынка Завяршаецца бягучы рамонт памяшкання былога буфета. У абноўленым будынку з 1 лістапада плануецца адкрыццё магазіна Капыльскага райспажыўтаварыства. Гандлёвая кропка будзе працаваць без выхадных і з падоўжаным працоўным днём за кошт павелічэння штату прадаўцоў. У Слабадакучынскай СШ прайшла цёплая сустрэча з доктарам гістарычных навук, доктарам мастацтвазнаўства Надзеяй Высоцкай, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння яе мужа, вядомага мастака Генадзя Галубовіча. Таксама нядаўна адбылася вечарына да 110-годдзя пісьменніка Адама Бабарэкі. в. Астрэйкі Праведзены шэраг суботнікаў па ўборцы тэрыторыі могілак: спілавана частка аварыйных дрэў, устаноўлена 160 пагонных метраў жалезабетоннай агаро-джы. Актыўны ўдзел у добра-ўпарадкаванні прынялі мясцовыя жыхары і нашчадкі людзей, якія пахаваны на могілках. Усе неабходныя тэхнічныя сродкі былі прадстаўлены ААТ “Старыца-Агра”. Фінансавыя пытанні вырашаюцца за кошт мясцовага бюджэту, сродкаў, выдзеленых праз сектар занятасці, і спонсарскай дапамогі насельніцтва. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей