Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Успех Александра Байчука на соревнования пахарей в Ленинградской области

27.10.2014
Дэлегацыя Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага кале-джа наведала дзяржаўную бюджэтную ўстанову сярэдняй прафесійнай адукацыі “Мічурынскі аграрны тэхнікум” Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, дзе праходзіў міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства “Фермер 2014”. [caption id="attachment_37619" align="aligncenter" width="500"]Александр Байчука Александр Байчука[/caption] У конкурсе прынялі ўдзел 9 каманд з Расіі, 2 – з Фінляндыі, а Беларусь прадстаўляў навучэнец УА “Капыльскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж” Аляксандр Байчук. Навыкі і ўменні, атрыманыя на занятках тэарэтычнага і практычнага навучання, дапамаглі Аляксандру дастойна прадставіць капыльскі каледж і, наогул, Рэспубліку Беларусь. Найбольш удаліся прадстаўніку нашага каледжа такія заданні, як “Ваджэнне трактара”, “Пагрузка паддонаў” і “Ворыва”. Аляксандр паказаў трывалыя навыкі і ў выніку быў узнагароджаны Ганаровай граматай і каштоўным падарункам. Наогул, узровень прафесіяналізму юнакоў і дзяўчат фарміруецца праз сістэму конкурсаў прафесійнага майстэрства. У каледжы сталі традыцыйнымі конкурсы “Лепшы па прафесіі” па прафесійных кваліфікацыях “повар”, “швачка”, “вадзіцель аўтамабіля”, “муляр”. Мы заявілі аб сабе і ў абласным конкурсе прафмайстэрства па спецыяльнасці “Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання”, дзе занялі першае месца сярод аналагічных устаноў вобласці. Паказалі свае здольнасці ў Рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства WorldSkills Belarus-2014, які праходзіў у рамках Чэмпіянату свету па хакеі ў горадзе Мінску. Ірына ЛІТВІНКА, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце УА “Капыльскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж”

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей