Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

123

Главное автотранспортное предприятие Копыльщины

27.10.2014
Філіял “Аўтамабільны парк №21” ААТ “Мінаблаўтатранс” — галоўнае аўтатранспартнае прадпрыемства Капыльшчыны. Яго структурнымі падраздзяленнямі з’яўляюцца аўтобусная і грузавая калоны, аўтастанцыя “Капыль”, каса па продажы білетаў “Цімкавічы”, вытворчая база ў аграгарадку Цімкавічы, якая ўключае ў сябе рамонтныя майстэрні, аўтазапраўку, дапаможныя вытворчасці, адміністрацыйныя службы, станцыю дыягностыкі. [caption id="attachment_37613" align="aligncenter" width="570"]Вадзіцелі МАЗаў Міхаіл Рудніцкі, Уладзімір Марушэўскі, Дзмітрый Колас Вадзіцелі МАЗаў Міхаіл Рудніцкі, Уладзімір Марушэўскі, Дзмітрый Колас[/caption] — З пачатку года транспартам аўтапарка перавезена больш за 292 тысячы тон грузаў. Па выпрацоўцы на адзін грузавы аўтамабіль філіял на працягу многіх папярэдніх гадоў упэўнена лідзіраваў сярод аналагічных аўтапаркаў Мінскай вобласці. На жаль, сёлета пакуль што мы не на вышыні, хаця спадзяванні на выкананне паказчыкаў па выніках года ёсць, — лічыць дырэктар філіяла Уладзімір Сахар. — За гэты ж перыяд на 21 прыгарадным, 3 міжгародніх і 3 гарадскіх маршрутах перавезена больш за 475 тысяч пасажыраў. Асноўнымі кліентамі аўтапарка па грузавых перавозках з’яўляюцца: дарожна-будаўнічыя і рамонтныя прадпрыемствы вобласці, цукровыя, камбікормавыя камбінаты. Многія вадзіцелі вялікагрузных МАЗаў працуюць на будаўніцтве кальцавой у Бабруйску, рэканструкцыі аўтамагістралі Мінск-Мікашэвічы і іншых аб’ектах. Вядома ж, грузавыя перавозкі выгадныя, асабліва ў перыяд збожжаўборачнай кампаніі і пры перавозцы цукровых буракоў у сельгаспрадпрыемствах (усяго за 8 месяцаў перавезена грузаў на 9 млрд 802 млн 500 тыс. рублёў). Што датычыцца перавозкі пасажыраў, то тут існуюць праблемы. Страты складаюць амаль паўтара мільярда рублёў. Іх даводзіцца часткова кампенсаваць за кошт датацыі, а ў большасці — за кошт грузаперавозак. Але хоць эксплуатацыя аўтобусаў на прыгарадных маршрутах эканамічна нявыгадная, адміністрацыя аўтапарка стараецца максімальна забяспечыць жыхароў раёна аўтаперавозкамі. І яшчэ адна праблема, якая існуе не першы год, — набыццё аўтобуса для гарадскіх маршрутаў. Яе добра ведаюць на прадпрыемстве і працуюць над станоўчым вырашэннем. — На жаль, не заўсёды хапае транспарту, іншы раз даводзіцца адным аўтобусам закрываць некалькі маршрутаў, — адзначае Уладзімір Сахар. — Таму, калі ёсць якія-небудзь нараканні на нашу работу, мы просім прабачэння. А вось са свайго боку для таго, каб павысіць якасць абслугоўвання, своечасова кантраляваць работу, практычна на кожным транспартным сродку ўстанаўліваем прыборы GPS (аўтаматызаванай сістэмы дыспетчарскага кіравання), каб бачыць, як выконваецца графік руху. Ужо пачалі набываць і відэарэгістратары. Сёлета шмат сродкаў за-трацілі і на добраўпарадкаванне тэрыторый. Па-новаму стала выглядаць пляцоўка вакол аўтастанцыі ў Капылі, пакладзены асфальт на вытворчай базе ў Цімкавічах, праведзены рамонт тэхаддзела, кабінета па ахове працы, дыспетчарскай, часткова клуба. Укладваем сродкі, каб людзям было зручна і камфортна працаваць. На прадпрыемстве шмат тых, кім можна па праве ганарыцца. Касцяком калектыву з’яўляюцца працаўнікі, якія аддалі аўтапарку не адзін дзясятак гадоў. У іх ліку вадзіцелі Уладзімір Варчэня, Мікалай Мяцельскі, Аляксандр Макаўчык, Уладзімір Марушэўскі, Міхаіл Рудніцкі і інш. Не адстаюць ад іх і Дзмітрый Колас, Аляксандр Кастэнка, Іван Рабушка, Дзяніс Шчытко. Толькі з высокай якасцю выконваюць кожны рэйс вопытныя вадзіцелі аўтобусаў Юрый Дарашэвіч, Іван Каляда, Дзмітрый Мароз, Мікалай Гужоў (дарэчы, апошняга яго калегі называюць “наш брыгадзір”).  Працу абслуговага персаналу: каваля Валерыя Гурына, манціроўшчыка шын Сяргея Ходзіна, электрагазазваршчыка Андрэя Сняжко, токара Віктара Панасчыка — можна не кантраляваць, ведаючы, што яна будзе выканана аператыўна і якасна. Паспяхова ўліліся ў калектыў маладыя спецыялісты: механік Сяргей Шатроўскі, начальнік майстэрні Вадзім Каляда, загадчык гаража Мікалай Нікалаеў. [caption id="attachment_37612" align="aligncenter" width="570"]Вадзіцель аўтобуса Ю. Дарашэвіч Вадзіцель аўтобуса Ю. Дарашэвіч[/caption] [caption id="attachment_37611" align="aligncenter" width="308"]Токар В. Панасчык Токар В. Панасчык[/caption] Сярод інжынерна-тэхнічных работнікаў вылучаецца добрасумленнымі адносінамі да працы інжынер Віктар Бакун, які да прафесійнага свята будзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. У кагорце адказных работнікаў таксама начальнік аддзела кадраў Надзея Ткачук, эканаміст Валянціна Радкевіч, дыспетчары Таццяна Варчэня, Наталля Скарацько, Наталля Клюйко, Кацярына Палавінкіна, касіры Святлана Уласік, Святлана Горбач, Наталля Гурская і іншыя. Напрыканцы дырэктар філіяла “Аўтамабільны парк №21” ААТ “Мінаблаўтатранс” Уладзімір Сахар сардэчна павіншаваў работнікаў аўтапарка і членаў іх сем’яў, ветэранаў вытворчасці, калег-дарожнікаў і ўвогуле ўсіх вадзіцеляў з прафесійным святам і пажадаў усім моцнага здароўя, добрага настрою, удачы і толькі зялёнага святла на іх жыццёвым шляху. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей