З 27 кастрычніка па 1 лістапада на базе сямі ўстаноў адукацыі Капыльскага раёна будзе арганізавана аздараўленне школьнікаў у рамках асенніх канікулаў.
Лагеры з дзённым знаходжаннем будуць працаваць на базе сярэдніх школ №2 і №3 г. Капыля, Ванелевіцкай, Быстрыцкай, Цімкавіцкай, Бучацінскай сярэдніх школ і Семежаўскага ВПК дзіцячы сад-СШ.
Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аздараўленнем плануецца ахапіць 235 навучэнцаў. Датацыйныя сродкі ў памеры 28 150 рублёў на адно дзіця дазволяць арганізаваць збалансаванае харчаванне.
Як і падчас папярэдніх аздараўленчых кампаній, прыярытэт будзе аддадзены аздараўленню дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, а таксама навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии