Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Очередной прием в Копыльском районе провел депутат Палаты представителей Анатолий Бойко

25.10.2014
Чарговы прыём грамадзян у Капыльскім раёне правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Бойка. На гэты раз да яго звярталіся жыхары Слабада-Кучынскага сельсавета. Анатоль Сцяпанавіч каменціруе вынікі прыёму: — У асноўным да мяне прыходзілі людзі паважанага ўзросту. Яны заклапочаны тым, што ў іх мясцовасці ходзяць чуткі пра тое, што будзе закрывацца аддзяленне паштовай сувязі, іх непакояць перастаноўкі ў гандлёвым абслугоўванні. Яшчэ адно надзённае пытанне — доўгі час не працуе сельскі клуб у в Слабада-Кучынка з-за адсутнасці спецыялістаў. Што ж рабіць у гэтым напрамку? Пасля прыёму я сустрэўся з кіраўніцтвам райвыканкама, райсавета дэпутатаў. Мы дамовіліся, што ў гэты населены пункт у хуткім часе выедзе інфармацыйна-прапагандысцкая група, пройдзе сустрэча, падчас якой будуць абмеркаваны ўсе просьбы і заўвагі. Увогуле, на маю думку, такія сустрэчы павінны адбывацца як мага часцей. Гэта заўвага і ў мой адрас, і дэпутатаў усіх узроўняў. Былі таксама ўзняты пытанні па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, могілак, дарог, спілоўвання аварыйных дрэў. Усе яны вырашаны на месцы старшынёй сельвыканкама Нэлі Гусевай, якая таксама ўдзельнічала ў прыёме. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей