— гэтыя словы старшыні прафкама КСУП “Доктаравічы” Ларысы Прахарэні як нельга лепш характарызуюць адносіны кіраўніцтва гаспадаркі да повара мясцовай сталовай Лідзіі Пятроўны Цыбулька.
— Яшчэ пяць гадзін раніцы, а яна ўжо на рабоце, — расказвае Ларыса Васільеўна. — Смачныя абеды і падвячоркі з дамашнім смакам, якія гатуе наш повар, падабаюцца кожнаму ўдзельніку сельгаскампаній. А сёння дагадзіць усім цяжка. Нават нягледзячы на тое, што жанчына ўжо мае паважаны ўзрост (сёлета яна адзначыла свой 75-гадовы юбілей), у яе ўсё атрымліваецца “на выдатна”. Мы вельмі ўдзячны Лідзіі Пятроўне, што яна не адмаўляе ў нашай просьбе і заўсёды згаджаецца працаваць у саўгаснай сталоўцы.
Пераважная большасць працоўнай біяграфіі Лідзіі Пятроўны звязана з Доктаравічамі. Тут яна шчыравала на спіртзаводзе, амаль два дзесяцігоддзі загадвала гаспадаркай у мясцовым дзіцячым садзе, цяпер вось — повар у сталовай. Як яна сама кажа, ніводнага году на пенсіі не была. Стравы імкнецца гатаваць такія, каб не горш як дома. Рэцэптам адной з іх жанчына падзялілася з нашымі чытачамі.
Галушкiад Лідзіі Пятроўны Цыбулька
На дробную тарку трэба нацерці бульбу, атрыманую масу адцадзіць на марлю, толькі не насуха.Прыгатаваць начынку: да мяснога фаршу дадаць дробна парэзаную цыбулю, соль, прыправы. З бульбянога цеста сфармаваць невялікія ляпёшкі. У сярэдзіну кожнай пакласці начынку і і сфармаваць галушкі (нешта накшталт катлет — але круглыя). Пакласці галушкі на патэльню з разагрэтым алеем альбо здорам і абсмажыць. Затым пакласці іх у чыгунок, каструлю альбо жароўню, дабавіць крыху вады і алею і патушыць. Есці смачна са смятанай. Дарэчы, начынка можа быць рознай: не толькі мясной, але з грыбамі і інш.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии