Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

77

Объявлен конкурс «Фото Беларуси»

21.10.2014
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз журналістаў і грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва” праводзяць рэспубліканскі творчы фота-конкурс “Фота Беларусі”. У конкурсе, які будзе доўжыцца па май 2015 года, удзельнічаюць мастацкія фатаграфіі прафесійных фатографаў і фотааматараў з Беларусі. Фатографы з замежжа могуць прыняць удзел у спецыяльнай намінацыі “Беларусь вачыма сяброў”. Для пераможцаў гэтай намінацыі будзе арганізаваны фотапленэр па маляўнічых мясцінах Беларусі. Унамінацыі “Гісторыка-культурная і духоўная спадчына Беларусі” будуць разглядацца работы, якія змяшчаюць аб’екты матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа. Да намінацыі “Чалавек і яго справа” дапускаюцца фота ў партрэтным жанры або ў праектным фотааповедзе. Для намінацыі “Партрэт сучасніка” падыдуць партрэты людзей розных узростаў і прафесій, асобы якіх адлюстроўваюць беларускі характар. Работы ў намінацыі “Краявіды Беларусі” будуць ацэньвацца з пункту гледжання мастацкасці і кампазіцыйнай завершанасці, а не па выглядзе ландшафту. Дапускаюцца панарамныя здымкі. Конкурс журналісцкай фатаграфіі ў намінацыі “Прэс-фота Беларусі” праводзіцца без жанравых і тэматычных абмежаванняў. Адзіная ўмова: калі працы былі апублікаваныя, неабходна паказаць, дзе і калі. Пераможца атрымае магчымасць стажыравацца ў рэдакцыях вядучых СМІ Беларусі. У намінацыі “Арт-фота Беларусі” перавага аддаецца кадрам, якія адлюстроўваюць жывыя аб’екты і дынаміку жыцця. Да намінацыі “Дзіцячы погляд” прымаюцца работы на вольную тэму аўтараў да 16 гадоў (дапускаецца не больш за 10 работ). Унамінацыі “Фотоаповед” — серыі з 4-5 фотаздымкаў, якія раскрываюць тэму аднаго аб’екта, месца, падзеі або з’явы, якія суправаджаюцца тэкстам. Серыйная здымка да конкурсу не дапускаецца. Таксама арганізаваны спецыяльныя намінацыі: “Самы гумарыстычны кадр”, “Самы нечаканы (унікальны) кадр”, “Лепшы чорна-белы кадр”. Галоўны прыз “Фатограф года” атрымае аўтар найбольш арыгінальнага, эмацыянальнага і запамінальнага кадра. Работы ў фармаце jpeg прымаюцца да 28 лютага 2015 года на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з указаннем намінацыі, назвы работы, месца, дзе быў зроблены фотаздымак, прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара і кантактных тэлефонаў. Для гарызантальных работ прадугледжаны памеры 1400 пікселяў па гарызанталі, вертыкальных — 1400 пікселяў па вертыкалі, памер файла не больш за 600 кілабайтаў. Калі фатаграфія зроблена лічбавай камерай без здымнай тэхнікі, колькасць пікселяў матрыцы камеры павінна быць не менш за 8 млн. Работы не павінны мець ніякіх аўтарскіх знакаў, рамак. Прымаецца не больш за 20 работ аднаго аўтара. У кожнай намінацыі можа быць прадстаўлена не больш за 5 работ. Адна і тая ж фатаграфія не можа быць прадстаўлена ў розных намінацыях. У кожнай намінацыі вызначаецца пераможца і два лаўрэаты. Вынікі фотаконкурсу будуць абвешчаны ў маі. Лепшыя конкурсныя работы прадставяць на выставе “Фота Беларусі” і інш. Падрыхтаваў Сяргей ЛАЗОЎСКІ 

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей