Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Копыльский райагросервис: предприятие с положительной динамикой развития

20.10.2014
Ужо прайшло звыш дзесяці гадоў з моманту, калі з’явілася ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». Утворана яно было шляхам аб’яднання асобных прадпрыемстваў і гаспадарак у адну сістэму. Першапачаткова да раённай сельгастэхнікі далучылі сельгасхімію, затым ААТ «Капыльскае райаграпрамзабеспячэнне». Праз некаторы час таварыства папоўнілася сельгаспрадпрыемствамі «Руднае» і «Браткава». У выніку рэарганізацыі атрымалася цэнтралізаванае прадпрыемства з традыцыйным сельскагаспадарчым напрамкам, якое выразна вылучаецца станоўчай дынамікай развіцця. Так, выручка ад рэалізацыі тавараў і паслуг за мінулы год склала 94 млрд 80 млн рублёў (102% да 2012 года). Акрамя развіцця раслінаводства і жывёлагадоўлі асноўнымі відамі дзейнасці ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” з’яўляецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, вузлоў і агрэгатаў да яе, грузаперавозкі, аказанне паслуг па механізаваных работах і аграхімічным абслугоўванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Акрамя таго, работнікі сэрвіснай арганізацыі займаюцца мантажом абсталявання для жывёлагадоўчых фермаў, аптовым гандлем мінеральнымі ўгнаеннямі, сродкамі аховы раслін, а таксама матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем запаснымі часткамі і гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Як бачна, спектр паслуг даволі аб’ёмны. Але ўсё ж асноўны акцэнт у райаграсэрвісе зроблены на рамонтна-аднаўленчыя работы сельскагаспадарчай тэхнікі ўсіх узораў на базе цэнтральнай рамонтнай майстэрні. — Мы праводзім рамонт і наладку збожжаўборачнай тэхнікі розных мадыфікацый, комплексаў для нарыхтоўкі кармоў, касілак, прычэпаў. Да таго ж, сваімі сіламі наладзілі вытворчасць цэлай лінейкі асобных дэталей, вузлоў і нават механізмаў, — расказвае дырэктар ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” Анатоль Чаркас. — Рамонтны перыяд у нас доўжыцца круглы год і пачынаецца адразу пасля жніва. Рамантуем пераважна камбайны КЗС-10, КЗС-1218. Пры плане за мінулы год наладзіць 14 камбайнаў мы, можна сказаць, далі другое дыханне 16 адзінкам тэхнікі і не атрымалі ніводнай скаргі. Увогуле ў нас ёсць магчымасць даводзіць да ладу звыш 20 збожжаўборачных агрэгатаў. Сярэдні кошт аднаго рамонту складае каля 150 млн рублёў. Працуюць у гэтым цэху сапраўдныя майстры сваёй справы. Сярод іх  — Сяргей Булат, які адказвае за поўны рамонт і аднаўленне рухавікоў, слесары па рамонце сельгастэхнікі Ігар Берднік і Аляксандр Гурло, бляхары Дзмітрый Чарнушэвіч і Валянцін Валажынскі, звар-шчыкі Міхаіл Апанасчык і Міхаіл Траяновіч. А дзякуючы намаганням начальніка цэха Уладзіміра Якубоўскага асвоены новы від прадукцыі — вокны для жывёлагадоўчых аб’ектаў. Іх ужо выраблена і прададзена звыш 150 штук. Да таго ж, заяўкі прадаўжаюць паступаць.  Таксама зараз прапрацоўваецца пытанне па вырабе індывідуальных домікаў для маленькіх цялят. [caption id="attachment_37537" align="aligncenter" width="570"]В. Валажынскі В. Валажынскі[/caption] У свой час перад інжынернай службай прадпрыемства была пастаўлена задача ўсталяваць стэнды для разборкі і абкаткі дызельных сілавых агрэгатаў. У выніку аграсэрвіс стаў аказваць паслугі па рамонце рухавікоў гаспадаркам раёна. Толькі за дзевяць месяцаў гэтага года ўласнымі сіламі было адрамантавана 69 дызеляў. У цэху па рамонце электрарухавікоў за адзін год вярнулі да жыцця 450 сілавых электраагрэгатаў. Магчыма, яшчэ не ўсе добра ведаюць, што на прадпрыемстве працуе цэх па рамонце шын і шынамантажны цэнтр. Па нямецкай тэхналогіі “Тір-Тор” спецыялісты змогуць аднавіць шыны любых памераў (нават парэзы да 20 см). [caption id="attachment_37538" align="aligncenter" width="429"]І. Берднік І. Берднік[/caption] Вялікі аб’ём работ праводзіцца па рамонце памяшканняў (напрыклад, зараз гэта камбайнавы цэх) і добраўпарадкаванні тэрыторый. Так, апошнім часам устаноўлены новыя 40-тонныя вагі і адрамантаваны дах на базе па хімічным абслугоўванні. У мэтах аказання паслуг аграрыям двума брыгадамі, укамплектаванымі спецыялістамі шырокага профілю, арганізавана і наладжана работа па мантажы і рамонце даільнага, паільнага абсталявання, сістэм каналізацыі і ўсталёўцы агародж. З улікам традыцыйнай падрыхтоўкі глебы да сяўбы створаны аддзел па аграхімічным абслугоўванні гаспадарак. У ліку яго задач — вапнаванне кіслых глеб, здабыча і вывазка торфу, унясенне арганічных і мінеральных угнаенняў і інш. Напрыклад, тры звяны мехатрада ўжо за гэты год вывезлі звыш 150 тысяч тон арганікі, унеслі каля 145 тысяч тон. Па ўсіх названых пазіцыях нормы выконваюцца, а па асобных і перавыконваюцца. Аднак, як заўважыў Анатоль Чаркас, патрабуюць рашэння і некаторыя фінансавыя пытанні. Сельгаспрадпрыемствы раёна за аказаныя паслугі па рамонце сельгастэхнікі, за ўнясенне арганікі на палі запазычылі ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” у агульнай суме 18 млрд рублёў. — Кіраўніцтва райаграсэрвісу добра разумее, які на яго ўскладваецца груз адказнасці за дапамогу сельгасарганізацыям раёна, — адзначае першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Анатоль Ладыга. — Аднак не ўсе разлічваюцца за аказаныя паслугі. Паколькі сэрвісная арганізацыя нікога не пакідае без увагі, то і ёй неабходна ісці насустрач, каб прадпрыемства паспяхова развівалася. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей