Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

В Копыле работает Школа позитивного материнства

16.10.2014
Чарговыя заняткі ў гуртку “Школа пазітыўнага мацярынства” прайшлі 6 кастрычніка ў радзільным аддзяленні УАЗ “Капыльская цэнтральная раённая бальніца”. [caption id="attachment_37509" align="aligncenter" width="570"]ідзе майстар-клас ідзе майстар-клас[/caption] Арганізавана аматарскае аб’яднанне ў 2013 годзе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як падкрэсліла загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Кацярына Уласавец, якая і кіруе гуртком, падчас заняткаў асноўная ўвага надаецца павышэнню прэстыжу сям’і і мацярынства, фарміраванню ўсвядомленага бацькоўства. Адзін раз на месяц супрацоўнікі цэнтра наведваюцца ва ўстанову аховы здароўя і праводзяць з будучымі маці лекцыі, гутаркі, трэнінгі для зняцця псіхала-гічнага і мышачнага напружання, практычныя заняткі. Упершыню напярэдадні Дня маці для жанчын, якія знаходзяцца на лячэнні ў радзільным і гінекалагічным аддзяленнях бальніцы, вырашылі правесці майстар-клас па вырабе сувеніраў. “Мы падрыхтавалі ўвесь неабходны матэрыял, — расказвае псіхолаг Ірына Бенеш, — шкляныя дэкаратыўныя бутэлькі, пафарбаваную ў розныя колеры вясёлкі соль, элементы для аздаблення вырабу. Жанчыны з вялікай цікавасцю ўзяліся за работу і праз некаторы час ужо маглі захапляцца справай сваіх рук. Гэтак жа актыўна і шчыра яны адгукнуліся на маё запрашэнне пагутарыць на тэму “Залог сямейнага шчасця”. Маргарыта САКОВІЧ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей