Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

«Слава працы» — среди победителей республиканского конкурса

15.10.2014
Капыльская раённая газета “Слава працы”, адзіная з выданняў Міншчыны, стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу сярод сродкаў масавай інфармацыі “Моцная сям’я — моцная дзяржава”, які ўжо трэці год запар арганізоўваўся Беларускім саюзам жанчын сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод тых, хто таксама вызначыўся ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ”, акрамя нашай раёнкі рэдакцыі газет “Ляхавіцкі веснік”, “Аршанская газета”, “Гомельские ведомости”, “Пастаўскі край”, “Чырвоны кастрычнік» (г. п. Акцябрскі, Гомельская вобласць). У намінацыі “Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ” былі адзначаны супрацоўнікі газет “Советская Белоруссия” і “Звязда”. Атрымалі ўзнагароды ЗАТ “Другі нацыянальны канал”, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі, тэлепраграма “Гарант-ТБ” (Гомель) і тэлерадыёкампанія “Гродна”. Ушаноўванне пераможцаў адбылося ў Заслаўлі 11 кастрычніка падчас урачыстасці, прысвечанай Дню маці. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей