Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

В Велешино почтили память знаменитого земляка. В 2014 году исполнилось бы 80 лет со дня рождения художника Геннадия Голубовича.

14.10.2014
Генадзь Галубовіч — заслужаны работнік культуры БССР, вядомы мастак кнігі. Пасля заканчэння Маскоўскага паліграфічнага інстытута працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 года па 1990-ы — загадчык рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўны мастак выдавецтва “Беларусь”, а затым і вядучы рэдактар гэтага выдавецтва. [caption id="attachment_37489" align="aligncenter" width="570"]Родныя мастака: дачка Аляксандра, пляменнік Валерый, сястра Іна, пляменніца Таццяна Родныя мастака: дачка Аляксандра, пляменнік Валерый, сястра Іна, пляменніца Таццяна[/caption] Урачыстасці з нагоды юбілейнай даты на Капыльшчыне пачаліся яшчэ ў маі гэтага года. Тады прайшоў пленэр пад назвай “Мастакі Капыльшчыны”, які быў прысвечаны 80-годдзю творцы. Работы яго ўдзельнікаў — выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў — пасля былі выстаўлены ў раённым краязнаўчым музеі. А ў дзень нараджэння Генадзя Галубовіча 19 верасня юныя мастакі наведалі родныя мясціны вядомага земляка, а менавіта музей этнаграфіі і побыту канца ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя. Тут да іх далучыліся навучэнцы Слабадакучынскай СШ разам з бібліятэкарам, дазорцай музея Валянцінай Барташэвіч, якія свята захоўваюць памяць пра земляка. З цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з экспазіцыяй музея, экскурсію па якой правяла старшы навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова. Яшчэ адзін цікавы момант чакаў юных прыхільнікаў мастацтва ў гэты дзень — сустрэча з сястрой, дачкой і пляменнікамі Генадзя Міхайлавіча. Іх аповеды яскрава праілюстравалі велічнасць і талент роднага чалавека. — Я старэйшая за Генадзя на пяць гадоў, — з хваляваннем у голасе пачала свой успамін сястра Іна Міхайлаўна Галубовіч. — Мы ўвесь час дапамагалі адзін аднаму. Да яго можна было звярнуцца заўсёды па любую параду. І цяпер куды ні зірні — усё нагадвае пра яго дапамогу. Вельмі дружна мы жылі, шкада, што так рана яго не стала… Як вядома, у сям’і Генадзя Міхайлавіча вельмі цэняць мастацтва. Яго жонка — Надзея Высоцкая — доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Сваё прызванне ў гэтай сферы знайшла і дачка Аляксандра — кандыдат мастацтвазнаўства, супрацоўніца аддзела міжнародных сувязей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. — Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў гэтых мясцінах. Гэта і мая маленькая радзіма. Менавіта тут, у Вялешыне, я зрабіла свае першыя крокі пад наглядам таты, — узгадала Аляксандра Генадзьеўна. — Ён, бясспрэчна, чалавек вялікага таленту. Генадзь Міхайлавіч — яскравы прыклад для пераймання маладому пакаленню. Мы бачым, як звычайны вясковы хлапчук стаў такім знакамітым чалавекам. Вельмі прыемна, што на Капыльшчыне, а гэта сапраўды край самабытных талентаў, не даюць згаснуць мастацтву, любоў да якога прывіваюць з самага маленства. Напрыканцы родныя і ўдзельнікі мерапрыемства пабывалі на магіле Генадзя Міхайлавіча, куды ўсклалі букеты з мілых сэрцу мастака вялешынскіх кветнікаў. Сяргей КОЗЕЛ. Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей