Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Тимковичская детская школа искусств: будни и праздники

14.10.2014
Каб авалодаць рознымі відамі мастацтва, сельскім дзецям зусім не абавязкова ехаць у горад. Хлопчыкі і дзяўчынкі з Руднага, Лешні, Чарнагубава, Цімкавіч, Старыцы, Агароднікаў маюць магчымасць набыць дадатковую адукацыю ў межах адной вёскі: 1 студзеня 2005 года пачала працаваць Цімкавіцкая дзіцячая школа мастацтваў. [caption id="attachment_37483" align="aligncenter" width="570"]Занятак па ДПМ праводзіць Алена Бельская Занятак па ДПМ праводзіць Алена Бельская[/caption] — Выкладчыкі нашай школы, — расказвае дырэктар гэтай установы Настасся Міхайлаўна Прадун, — дапамагаюць дзецям навучыцца іграць на фартэпіяна і акардэоне, ствараць прыгожыя рэчы на занятках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта вельмі вопытныя і адукаваныя спецыялісты: іграць на акардэоне вучыць Аляксандр Віктаравіч Карповіч, ігры на фартэпіяна — Наталля Аляксандраўна Купрыянчык і я. У класах, дзе дапамагаюць авалодаць навыкамі малявання, вязання, вышыўкі, працуюць Алена Сяргееўна Бельская і Алена Уладзіміраўна Ігнатчык. Філіялы нашай школы працуюць у аграгарадках Старыца і Быстрыца. Дарэчы, школу мастацтваў у гэтым навучальным годзе наведваюць 98 хлопчыкаў і дзяўчынак. У мінулым годзе двое выпускнікоў атрымалі пасведчанні аб музычнай адукацыі па класе акардэона. А ў маі 2015 года 13 навучэнцаў стануць уладальнікамі пасведчанняў аб завяршэнні адукацыі. Да святкавання Новага года юныя музыканты рыхтуюць канцэрт, а выкладчыкі — арганізоўваюць разнастайныя конкурсы. Таксама кожны з юных мастакоў-творцаў перад заканчэннем навучальнага года прадстаўляе на суд гледачоў малюнкі, вышыванкі, выцінанкі. Адным словам, жывуць і працуюць у дзіцячай школе весела і з энтузіязмам. Але ёсць у нашай школы мастацтваў адметнасць, якой мы ганарымся — гэта клас дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з вучэбным прадметам “Работа ў матэрыяле”, у рамках якога адбываецца сапраўдная творчая праца з тэкстыльнымі матэрыяламі (ткацтва, габелен). Сем васьмігадовых навучэнцаў ужо другі год  старанна авалодваюць гэтымі відамі мастацтва. Вучыць іх майстэрству Алена Сяргееўна Бельская. Дарэчы, сама выкладчыца і яе калега Алена Ула-дзіміраўна Ігнатчык неаднаразова прымалі ўдзел у разнастайных выставах і святах, праводзілі майстар-класы. Нават на святкаванні Дня горада ў Мінску дэманстравалі свае мастацкія творы. Неаднойчы Алена Сяргееўна праводзіла і асабістыя выставы: па карункапляценні “Празрысты ўзор”, “Вольныя хвілінкі”. Такія ж таленавітыя ў настаўніцы і вучні: у рэспубліканскім конкурсе “Навука вачыма дзяцей” Яна Лазук узнагароджана Ганаровай граматай. А леташняя выпускніца Алена Лагавая свой прафесійны лёс звязала з мастацтвам: яна паступіла ў Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа па спецыяльнасці “дызайнер”. Адзінаццацігадовы Уладзіслаў Жогла ўжо зараз авалодвае спецыльнасцю мастака-настаўніка ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. — Працаваць на высокім узроўні дапамагаюць зацікаўленасць і бацькоў, і дзяцей, — падагульняе Алена Бельская. — Мы ствараем прыгажосць, а яна патрэбна ўсім. І нават калі навучэнцы не звяжуць прафесійны выбар з мастацкім напрамкам, навыкі малявання, вышыўкі заўсёды спатрэбяцца ў штодзённым жыцці. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з архіва Цімкавіцкай ДШМ 

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей