Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Копыляне участвовали в «Языльской дзесятке»

13.10.2014
26-27 верасня ў горадзе Старыя Дарогі адбыўся Нацыянальны фестываль бегу “Языльская дзясятка”. Традыцыйна на свята прыехалі і юныя аматары спорту з Капыльскага раёна. У склад каманды ўвайшлі вучні гімназіі №1 г. Капыля і Цімкавіцкай СШ. Капыляне прымалі ўдзел у дзвюх дысцыплінах: бег на 500 м і 1097 м (беларуская вярста). На паўкіламетровай дыстанцыі выдатна выступіў Арцём Холад, заняўшы першае месца ў сваёй узроставай групе. Ягор Канапелька і Мікалай Хартановіч (Цімкавіцкая СШ) узняліся на другую прыступку п’едэстала гонару (таксама ў сваіх групах). Крыху не пашанцавала Марыне Парэйка, якая спынілася за крок да п’едэстала (4 месца). На беларускай вярсце Руслан Гарнастай стаў абсалютным лідарам сваёй узроставай групы,  а Марына Баразнёнак паказала трэці вынік. Усяго чатырох сотых(!) не хапіла Аляксандру Сурыновічу, каб таксама падняцца на п’едэстал гонару (4 месца). Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей