Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Копыльские педагоги — третьи в области

13.10.2014
З трэцім месцам з другой абласной спартакіяды работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў вярнулася каманда педагогаў Капыльшчыны. Усяго былі прадстаўлены 23 раёны Мінскай вобласці. Праходзіла спартакіяда з 3 па 5 кастрычніка ў Валожынскім раёне на базе ДУ “Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база “Галактыка”. У склад нашай каманды ўвайшлі: Віктар Васілеўскі (прадстаўнік каманды), Уладзімір Лукашэвіч і Анатоль Вадап’ян (Пацейкаўская СШ), Вольга Чабатарова (Каменская СШ), Ганна Коршак (Ванелевіцкая СШ). Капыльскім спартсменам удалося паспяхова пераадолець такія віды спорту і спартыўныя конкурсы, як дартс, скачкі праз скакалку, валейбол, настольны тэніс, кідкі ў баскетбольнае кольца, набіванне футбольнага мяча і фігурнае кіраванне веласіпедам, за што і ўдастоены ганаровага месца. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей