Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Дело сердце выбирает

31.10.2010
У кагорту прафесіяналаў ААТ «Капыльскі райаграсервіс» заслужана ўваходзіць  Вячаслаў Більдзюкевіч (на здымку): асвоіў некалькі прафесій – трактарыста, камбайнера, сакрэты адной – слесара па рамонце электраабсталявання аўтатрактарнага парка і складаных сельгасмашын — ведае дасканала. Любоў да тэхнікі пераняў яшчэ ў дзяцінстве ад бацькі Іосіфа Іосіфавіча, які таксама шмат гадоў працаваў у гэтай арганізацыі. Асноўныя навыкі зацвердзіў у арміі: складаныя схемы ваеннай аўтатэхнікі разбіраў з першага погляду, а вучоба ў Слуцкім і Мінскім ПТВ удасканаліла і сістэматызавала веды. Нарадзіўся Вячаслаў у вёсцы Каменка, там цяпер жыве яго матуля. Гадаваліся чацвёра дзяцей у сям’і, дзе галоўнымі былі дысцыпліна, парадак і адказнасць за даручаную справу. Гэтыя якасці і вызначылі жыццёвы шлях. 27 гадоў налічвае працоўны стаж Вячаслава Іосіфавіча, прычым, на адным месцы. Нават у самыя цяжкія перыяды перабудовы ён не здрадзіў свайму прадпрыемству, наадварот, тут дасягнуў прафесійнай сталасці. І сёння ён пастаянна павышае свой узровень, чытае шмат тэхнічнай літаратуры, валодае камп’ютарам, але больш за ўсё давярае сваім рукам. Більдзюкевіч не абмяжоўваецца толькі асноўнай спецыяльнасцю: заправіць акумулятар, запаяць, зачысціць радыятар — для яго не праблема. Руплівы па характары, дысцыплінаваны і безадказны, ён заўсёды прыйдзе на дапамогу ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, і гэтым спаўна заслужыў павагу кіраўніцтва і калектыву прадпрыемства. Калі чалавек добры і старанны, то ва ўсім. Сям’я Вячаслава – яго надзейны тыл. Жонка – аднадумца і дарадчык, дзеці – сын і дачка – паслухмяныя і мэтанакіраваныя, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. У доме, што пабудаваў гаспадар сам, цёпла і ўтульна ўсім. Герой гэтай замалёўкі (дарэчы, па сваёй сціпласці, вельмі прасіў шмат пра яго не пісаць) вольную гадзіну любіць праводзіць на прыродзе, бо мае адзінае і любімае захапленне – паляванне. — Вось адкрыецца сезон, бяру водпуск і – у вёску. Люблю пахадзіць на лесе, падыхаць яго чароўным водарам, паслухаць цішыню, — прызнаўся Вячаслаў Іосіфавіч. Наша сустрэча і размова заканчвалася, і я запытала, што б ён пажадаў моладзі. — Ад дабра дабра не шукаюць. Працаваць трэба адказна, бо менавіта з гэтым звязана стабільнае развіццё рэспублікі, рух наперад, паляпшэнне, а значыць і дабрабыт кожнага чалавека. Любоў ПЯТРОВА Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей