Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Новости региона: Копыльский сельсовет

11.10.2014
аг. Мажа У аграгарадку па вуліцы Сонечнай праводзіцца замена старой агароджы на новую жалезабетонную. Работы выконваюць навучэнцы УА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” за кошт сродкаў ААТ “Мажа-Агра”. Таксама сіламі мясцовай гаспадаркі працягваецца навядзенне парадку на пустуючых землях па вуліцы Шастакі. 8 кастрычніка ў рамках Тыдня маці адбылося мерапрыемства з мнагадзетнымі матулямі. Ладзілася яно сумесна з супрацоўнікамі Капыльскага ТЦСАН. Праведзены сустрэчы з псіхолагам, юрыстам, аказаны паслугі цырульніка. в. Дусаеўшчына 17 жыхароў в. Дусаеўшчына сталага ўзросту атрымалі матэрыяльную дапамогу да Дня пажылых людзей. Усяго ж на тэрыторыі сельсавета ўшанавана 178 грамадзян, якім споўнілася 80 і больш гадоў. ААТ “Мажа-Агра”, “Скабін”, “Племзавод Дусаеўшчына” выдзелілі на гэтыя мэты 22 млн 650 тыс. рублёў. в. Вялешына 11 кастрычніка ў гэтым населеным пункце пройдзе свята вёскі. Падчас яго будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшую сядзібу, ушанаваны старэйшыя жыхары, імяніннікі месяца. З канцэртнай праграмай да вяскоўцаў завітае ансамбль “Дабрадзеі”, у які ўваходзяць валанцёры — удзельнікі ініцыятыўнай групы Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па арганізацыі вольнага часу пажылых людзей. в. Аргелаўшчына На грамадзянскіх могілках гэтай вёскі за кошт бюджэтных сродкаў і насельніцтва ўстаноўлена 100 м жалезабетоннай агароджы, а ў в. Дусаеўшчына — 150 м. Работы праводзіліся пры дапамозе мясцовых сельгаспрадпрыемстваў — ААТ “Скабін” і “Племзавод Дусаеўшчына”. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей