Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

В Копыле говорили о готовности к зиме

11.10.2014
На базе Капыльскага раёна прайшоў абласны семінар па гатоўнасці машынных двароў, пастаноўцы тэхнікі на захоўванне ў зімовы перыяд Прадстаўнікі Дзяржтэхнаглядаў вобласці наведалі ўсе сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны, з дапамогай фотаапаратаў зафіксавалі як станоўчыя, так і адмоўныя моманты на мехдварах. На пасяджэнні абласнымі спецыялістамі была прааналізавана сітуацыя па кожнай гаспадарцы. У ліку тых, хто ўжо поўнасцю гатовы да зімы, названы ААТ “Семежава”, “Старыца-Агра”, “Піянер-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”. Большасці астатніх сельгаспрадпрыемстваў зроблены заўвагі начальнікам аддзела дзяржаўнай інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінаблвыканкама Валерыем Злотнікам. У прыватнасці, яны датычыліся добраўпарадкавання тэрыторый, якія яшчэ не ўсюды знаходзяцца ў належным стане, не ва ўсіх пастаўлена тэхніка на захоўванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі, не падрыхтаваны памяшканні да работы  людзей у зімовы час. Дадзены тэрмін на працягу тыдня выправіць усе недахопы, пасля чаго будзе зроблена кантрольная праверка. Дарэчы, таксама праз тыдзень ізноў будзе разгледжана пытанне па навядзенні парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах (яно таксама было закранута на нарадзе). Першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Капыльскага райвыканкама Віталь Ракевіч пракаменціраваў фотаздымкі, зробленыя на некаторых жывёлагадоўчых аб’ектах. Самая пільная ўвага надавалася фермам, дзе не вельмі даўно былі ўведзены новыя даільна-малочныя блокі. На жаль, некаторыя з іх знаходзяцца, мякка кажучы, не ў вельмі прывабным выглядзе. Такім чынам, на наступным тыдні паўторна будуць паказаны фотаздымкі з адлюстраваннем таго, наколькі змянілася сітуацыя. На нарадзе разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні. — Да 25 кастрычніка неабходна завяршыць узняцце зябліва (не менш за 40 га за дзень), гэта — залог будучага ўраджаю, — адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. — У раёне многае для гэтага робіцца. Напрыклад, райвыканкамам і райсельгасхарчам адшукваюцца сродкі на набыццё паліва, на месцах жа застаецца толькі правільна арганізаваць работу. Таксама неабходна заканчваць палявыя работы: засталося крыху выкапаць бульбы, цукровыя буракі ўбіраюцца згодна з графікам. Паколькі спадзявання на кукурузны сілас ужо няма (кукуруза становіцца непрыдатнай для закладкі на корм), трэба звярнуць увагу на нарыхтоўку кармоў з канюшыны і люцэрны, якія дапамогуць папоўніць кармавую базу. Сяргей КОЗЕЛ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей