Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый праходзіць у Капыльскім раёне з 1 кастрычніка па 1 лістапада.
Аб гэтым гаворыцца ў распараджэнні старшыні Капыльскага райвыканкама № 186р. Рашэнне прынята для актывізацыі работы раённых арганізацый і сельскіх выканаўчых камітэтаў па абустройстве, эстэтычным афармленні падведамасных і прылягаючых тэрыторый і выконвае адпаведнае распараджэнне старшыні Мінаблвыканкама № 199р ад 22 верасня 2014 года.
Значная ўвага будзе надавацца азеляненню населеных пунктаў, для чаго будзе арганізавана пасадка дрэў і кустоў, добраўпарадкаванне паркаў і сквераў. Сярод запланаваных мерапрыемстваў — збор і вываз лому чорных і каляровых металаў у пункты прыёму, ліквідацыя несанкцыянаваных сметнікаў, месцаў незаконнага складзіравання будаўнічых і іншых адходаў.
На працягу кастрычніка будуць арганізаваны суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і насельніцтва, у тым ліку правядзеннем работ на могілках, тэрыторыях агульнага карыстання населеных пунктаў, пустуючых зямельных участкаў, гаражных кааператываў і землях, якія прылягаюць да іх.
ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, філіял КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ №124”, ЛДД-653 ДЭУ-65 даручана правесці работу па ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў на землях ляснога фонду і на кантралюемых зонах дарог і забяспечыць пры гэтым рэгулярныя ўборку і вываз камунальных адходаў з прыпынкаў, зон і месцаў адпачынку і тэрыторый, што да іх прылягаюць, а таксама ўборку буралому і сухастойных дрэў.
Агульны кантроль за выкананнем дадзенага распараджэння ўскладзены на першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Анатоля Ладыгу.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии