Паведамленне аб пажары ў в. Савічы Цімкавіцкага сельсавета паступіла на пульт Цэнтра аператыўнага кіравання Капыльскага РАНС а палове пятнаццатай гадзіны.
Ужо праз 15 хвілін дзве аўтацыстэрны ПАВЧ №2 аграгарадка Цімкавічы першымі прыбылі да месца здарэння. Жылы дом пенсіянера, 1946 г. н., гарэў адкрытым агнём.
У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы. Драўляны дом выгарэў з сярэдзіны. Пры самастойным тушэнні агню гаспадар дома атрымаў тэрмічны апёк 1-2 ступені 6% цела і быў шпіталізаваны ва УАЗ “Капыльская ЦРБ”.
У 15 гадзін 39 хвілін пажар быў ліквідаваны. Магчымая яго прычына – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).
Наш кар.
Комментарии