Адбудзецца шмат мерапрыемстваў, асноўная мэта якіх — уславіць жанчын-маці, дапамагчы ім у вырашэнні нейкіх праблем, нарэшце, проста даць магчымасць матулям адпачыць ад штодзённых клопатаў і яшчэ і яшчэ раз пачуць словы прызнання ў любові ад блізкіх ім людзей.
Пройдзе сустрэча з жанчынамі, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, адбудзецца прамая лінія “Слухаем вас, матулі”, пасяджэнне клубнага аб’яднання “Маладая сям’я”, будзе арганізавана псіхалагічная гасцёўня на базе ПМК-11. Пра любімых матуль будуць гаварыць падчас літаратурна-музычных праграм, піянерскіх збораў і класных гадзін. Парадуюць жанчын-маці шматлікія канцэрты, вечары адпачынку, агеньчыкі, выставы дзіцячых малюнкаў і фотаздымкаў, конкурсы і многае іншае.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии