Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

"Наш чистый лес"

31.10.2010
У мінулую суботу адбылася рэспубліканская акцыя “Наш чысты лес”, ініцыятарам якой выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Удзел у ёй узялі калектывы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, таварыствы садаводаў, грамадскія арганізацыі, члены школьных лясніцтваў, работнікі лясной галіны і ўсе жадаючыя. Яны выйшлі на ачыстку лясоў ад бытавога смецця, уборку несанкцыянаваных сметнікаў у лясах, вакол населеных пунктаў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках, заняліся добра-ўпарадкаваннем паркаў і сквераў, магіл ахвяр фашызму. Да таго ж мясцовыя жыхары атрымалі магчымасць выпісаць нарыхтаваныя падчас суботніка дровы. Акрамя практычнага, акцыя мела і прафілактычны складальнік, паколькі работнікі лясной гаспадаркі падчас сустрэч з моладдзю расказвалі пра значэнне лесу для жыцця чалавека, неабходнасць ашчадных адносін да прыроды, пра тое, якую шкоду наносіць смецце нашаму зялёнаму сябру і яго насельнікам. Як паведамілі ў ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, экалагічная акцыя паспяхова прайшла і на тэрыторыі нашага раёна. У ёй узялі ўдзел звыш 150 чалавек. Было ліквідавана 30 м3 бытавых адходаў і вывезена на палігоны ЦБА 18 м3, насельніцтву выпісаны 12 ордэраў на дробны водпуск дроў (80 м3). Удзельнікі суботніка навялі парадак на месцы пахаванняў ахвяр і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей