Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Рэканструкцыя фермы ў КСУП «Доктаравічы»

20.09.2014
[caption id="attachment_37225" align="aligncenter" width="570"] Аператар Зінаіда Монак[/caption] Рэканструкцыя фермы ў  КСУП “Доктаравічы” дала станоўчыя вынікі Пасля праведзенай рэканструкцыі малочнатаварная ферма “Цэнтр-2” КСУП “Доктаравічы” змяніла свой знешні выгляд, вырасла і прадукцыйнасць дойнага статка. Радуюць вока заасфальтаваная прыфермская тэрыторыя, новая агароджа, наведзены парадак на заднім двары, дзе абустроена сучасная сістэма гноевыдалення. Акрамя таго, паводле слоў галоўнага заатэхніка гаспадаркі Іны Храмцэвіч, з’яўленне новай даільнай залы дазволіла значна палепшыць умовы працы жывёлаводаў і зоаветспецыялістаў: ветэрынарнага ўрача, асемянатара. “Дойны статак у асноўным фарміраваўся з цялушак, — адзначае Іна Іванаўна, — і сёння мы атрымліваем на гэтым гурце па 16 кг малака ад кожнай каровы. Безумоўна, рэзервы яшчэ вялікія, але мы спадзяёмся, што зможам падтрымліваць належны ўзровень працы”. Зараз жывёла пераведзена на зімовы рацыён кармлення, у якім ёсць сянаж, жамерыны, у якасці падкормкі на кармавыя сталы трапляе і здробненая зялёная кукурузная маса. Паколькі яшчэ стаіць спрыяльнае надвор’е, жывёлу штодня на 3-4 гадзіны выганяюць на пашу — і прагулка добрая, і на полі яшчэ трава зелянее. 250 галоў, якія дояцца ў новай даільнай зале, абслугоўваюць тры аператары (адзін з іх падменны) і слесар. Выбіралі самых лепшых. Сярод іх Зінаіда Монак, якая гадоў дзесяць таму прыехала ў “Доктаравічы” з Украіны і засталася. Як кажуць, прыжылася. Апошні час займала лідзіруючыя пазіцыі ў спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення гаспадаркі. Не спалохалася і новага сучаснага абсталявання. Увогуле ж, паводле інфармацыі, атрыманай з упраўлення райсельгасхарчу, у КСУП “Доктаравічы” выраслі і валавы надой (на 18 верасня ён складае 106% да 2013 года), і рэалізацыя малака ад адной каровы (на 0,8 кг больш, чым летась). Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей