Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Твае першыя фiнансы

15.09.2014
Белаграпрамбанк стаў ініцыятарам акцыі, якая называецца “Твае першыя фінансы”, закліканай пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматы. У рамках гэтага агульнарэспубліканскага сацыяльнага праекта, які праходзіў з 3 па 12 верасня, каля 25 тысяч вучняў 5-х класаў сельскіх, а таксама некаторых гарадскіх школ краіны атрымалі спецыяльныя падарункі. Акрамя таго, спецыялісты банка правялі імправізаваныя заняткі, конкурсы і віктарыны, якія ў цікавай і даступнай форме дазваляюць даведацца аб фінансавай грамаце. У  Капыльскім  раёне  дзецям таксама пашчасціла паўдзельнічаць у акцыі – 157 вучняў з розных вясковых школ атрымалі падарункі ад спецыялістаў аддзялення. У адзін з запланаваных дзён нам давялося пабываць у Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага. Намеснік начальніка РКЦ №28 у г. Капылі ф-ла ААТ «Белаграпрамбанк»-Мінскае абласное ўпраўленне Наталля Астраух і спецыяліст па аперыцыйна-касавай рабоце аддзела рознічных паслуг Наталля Загорская расказалі вучням аб карыстанні грашыма і банкаўскай карткай, паказалі інфармацыйныя слайды. Дзеці даведаліся аб тым, што карыстацца банкаўскай карткай вельмі зручна, а напрыканцы занятка па фінансавай грамаце кожны атрымаў у падарунак каляндар, брашуру, лісток раскладу заняткаў і паветраны шарык з лагатыпам банка. Трэба сказаць, што акцыя стала вельмі карыснай справай, бо дзеці такога ўзросту ўжо павінны ўсведамляць, якую каштоўнасць прадстаўляюць грошы. Павел ШЭІН Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей