Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Пошук, творчасць i рух наперад…

14.09.2014
Пачатак ХХІ стагоддзя ўвойдзе ў гісторыю бібліятэчнай справы як перыяд эвалюцыі сацыяльна-асветніцкай ролі бібліятэк. час змяніў традыцыйныя бібліятэчныя тэхналогіі, формы абслугоўвання, характар узаемаадносін з рознымі ўстановамі. Пра задачы, якія стаяць перад бібліятэкамі раёна, іх рэалізацыю і планы на будучае наша гутарка з Таццянай СЕРАЙ, дырэктарам дзяржаўнай установы культуры “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі”. — Таццяна Пятроўна, якая роля бібліятэк у сучасным грамадстве? — Бібліятэкі нашага рэгіёна зацвердзілі сваю ролю ў якасці  галоўнага інфармацыйна-культурнага цэнтра рэгіёна з новымі падыходамі да супрацоўніцтва, сучасным мышленнем, аператыўным рэагаваннем на асноўныя падзеі ў жыцці краіны. Згодна з новай рэдакцыяй Закона “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, асноўная задача сучаснай бібліятэкі — садзейнічаць рэалізацыі права грамадзян на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне. — І якія задачы ў сувязі з гэтым ставяцца перад бібліятэкамі нашага рэгіёна? — Нашым бібліятэкам мы ставім задачу па якасным абслугоўванні кожнага наведвальніка ўстановы. Аптымізацыя сеткі бібліятэк не павінна адбіцца на праве карыстальніка атрымаць інфармацыю. Пошук, творчасць і толькі рух наперад — вось асноўныя прынцыпы работы нашых устаноў. Гэта ж датычыць і нашага сайта. Для папулярызацыі бібліятэк раёна размяшчаем інфармацыю аб новых выданнях на сайце, якія карыстаюцца папулярнасцю ў наведвальнікаў, мы атрымліваем запыты праз сайт з далёкага і блізкага замежжа і заўсёды рэагуем на іх. — Вядома, што бягучы  2014 год  быў  аб’яўлены як Год гасціннасці. Які адбітак гэта тэма накладвае на дзейнасць вашых устаноў? — Бібліятэка — гэта сацыяльны інстытут грамадства. І ў Год гасціннасці ў нас, бібліятэкараў, з’явілася нагода цікава прадставіць нашы ўстановы, нашы інфармацыйныя рэсурсы. З поспехам працавалі ўсе бібліятэкі над стварэннем слайд-прэзентацыі “У Год гасціннасці бібліятэка запрашае…” Створаны цікавыя прэзентацыі ўстаноў краязнаўчага напрамку. Слайд- фільм “Капыльшчына гасцінная”, размешчаны на нашым сайце, прэзентаваўся на нарадзе раённага ідэалагічнага актыву. — Напэўна, бібліятэчныя ўстановы не маглі пакінуць без увагі і такую важную дату ў гісторыі нашай краіны, як 70-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? — У гэтым годзе бібліятэкі шмат працуюць па патрыятычным выхаванні: да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілея горада праведзены цікавыя мерапрыемствы. Сістэматызаваны і пераведзены ў лічбавы фармат шматлікія краязнаўчыя матэрыялы: электронная прэзентацыя “Героі Савецкага Саюза — нашы землякі”, краязнаўчая гадзіна “Жывём на вуліцы Героя”, раённае мерапрыемства да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Доўгі шлях з Афганістана” і іншыя. — Вельмі важна, каб кніга была запатрабаванай, асабліва юнымі чытачамі. Тым больш, што ў іх толькі што закончыліся летнія канікулы. Што рабілася ў гэтым напрамку?  — На працягу лета ў нас праходзіла акцыя “Лето с хорошей книгой”, і яна будзе прадоўжана. Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі ініцыіравалі правя-дзенне бібліятэчнага кірмашу “Свята мастацтва”, дзе дэманстравалася творчасць чытачоў, падказаная кнігай, свет іх захапленняў, які таксама адкрыла кніга. Усе летнія месяцы дзейнічала выстава “Чытай і цуды пачнуцца…”, дзе была прадстаўлена літаратура на любы густ. І вельмі прыемна, што кніжкі знаходзяць сваіх чытачоў. Для наведвальнікаў нашых устаноў арганізаваны тэматычныя выставы-прэзентацыі незвычайных кніг “Гэты цуд завецца кніга”, буктрэйлеры “Сучасная беларуская літаратура”, рэкамендацыйная выстава “Мир. Спорт. Беларусь”, “Гэтыя кнігі чытаюць твае аднагодкі” і іншыя. Былі арганізаваны прэзентацыі краязнаўчых выданняў нашага земляка Алеся Бельскага “Тут іх карані і вытокі”. — З якімі словамі Вы б хацелі звярнуцца да калег, сваіх чытачоў напярэдадні Дня бібліятэк? — Я ўпэўнена, што той, хто прыходзіць у бібліятэку, — чалавек разумны. Ён ведае, што самая цікавая, галоўная і важная кніга, прачытаўшы якую адчуеш прасвятленне, яшчэ наперадзе. Мы любім усіх сваіх чытачоў, з задавальненнем гатовы шукаць адказы на самыя складаныя запыты, знайсці і выдаць кожнаму самую лепшую для яго кнігу, ад якой закружыцца галава і знікнуць усе граніцы. А яшчэ я мару, каб нашы бібліятэкары таксама мелі права на Прэмію IFLA (Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый) за тое, што ў бібліятэках створаны ўмовы для таго, каб чытачамі сталі літаральна ўсе жыхары населенага пункта: чалавек атрымлівае фармуляр карыстальніка з нараджэння, і толькі смерць абрывае яго чытальніцкі стаж… Паважаныя бібліятэкары і ветэраны бібліятэчнай справы, нашы карыстальнікі і проста неабыякавыя да слова і кнігі людзі — са святам вас, Днём бібліятэк. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і мудрасці, асабістага шчасця. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей