
Па стане на 12 верасня 2014 года гаспадаркамі Капыльшчыны пасеяны азімыя культуры на 7054 га, што складае 29% неабходных плошчаў. Найбольш паспяхова працуюць у ААТ “Піянер-Агра” (60%), ф-ле “Лакнея” (46%), ААТ “Старыца-Агра” (43%).
Кукуруза на зялёны корм і сілас убрана на 2622 га. Закладзена 36 816 тон сіласу (14,3%). Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ “Семежава” — 6145 тон, “Ціміразеўскі” — 6000 тон.
Самую высокую ўраджайнасць бульбы — 320 ц/га — атрымалі ў ААТ “Старыца-Агра”, 251 ц/га — у ААТ “Семежава”, 233 ц/га – у ААТ “Скабін”. Усяго гаспадаркамі раёна ўбраны бульбяныя палеткі на 34,8% неабходных плошчаў, накапана 8026 тон другога хлеба пры сярэдняй ураджайнасці 243 ц/га.
Пачалася ўборка цукровых буракоў — да яе прыступілі чатыры сельгаспрадпрыемствы (ААТ “Душава”, “Прагрэс 2010”, “Піянер-Агра”, ЗАТ “Жыліхава”). Самую лепшую ўраджайнасць паказваюць палеткі з салодкімі каранямі ў ААТ “Піянер-Агра” — 417 ц/га
Комментарии