[caption id="attachment_37129" align="aligncenter" width="570"]

Ідзе уборка льну[/caption]
Сапраўды, лён — адна з самых старэйшых і каштоўных сельгаскультур на Беларусі. Нездарма яго кветачкі ўпрыгожваюць герб нашай краіны. Але разам з тым лён патрабуе і адпаведнага клопату.
— Праўда, большага паклону патрабаваў лён у тыя часы, калі для яго ўборкі выкарыстоўвалася ў асноўным ручная праца, — адзначае дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч, кіраўнік адной з нямногіх гаспадарак раёна, дзе займаюцца вырошчваннем гэтай важнай культуры. — Зараз жа ўсё механізавана, аднак без людскіх рук усё роўна не абысціся. Думаем, што сёлета самыя ўрадлівыя ўчасткі будзем падымаць з дапамогай рабочых паляводчай брыгады, а то і з прыцягненнем канторскіх работнікаў.
Вырошчванню гэтай культуры надаецца значная ўвага з боку дзяржавы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пры наведванні прадпрыемстваў ільноперапрацоўчай галіны неаднаразова нагадваў пра актуальнасць гэтага пытання. Напрыклад, падчас наведвання ў красавіку гэтага года Слуцкага льнозавода кіраўнік краіны акцэнтаваў увагу на перапрацоўцы і навядзенні парадку на прадпрыемствах. І пэўныя зрухі ўжо назіраюцца.
[caption id="attachment_37130" align="aligncenter" width="570"]

Дырэктар ААТ “Скабін” Віктар Станкевіч і механізатар Сяргей Пасюк[/caption]
— У нас з’явілася надзея, што сёлета пачнуцца разлікі за сыравіну, ужо больш-менш скарэкціраваны цэны, — прадаўжае Віктар Станкевіч. — На Слуцкім ільнозаводзе запушчана новая лінія. А гэта патрабуе іншых адносін і ад нас, пастаўшчыкоў. Траста павінна прасавацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, забаронена працаваць без абарочвальнікаў, насенне павінна ісці толькі з левага боку ў рулоне. Калі высокая якасць, то будуць і адпаведныя цэны.
Сёлета ў “Скабіне” ад рэалізацыі льну, вырашчанага на 125 га, мяркуюць атрымаць 700-900 млн рублёў. Для гэтага ёсць усе падставы: лабараторныя вынікі паказалі, што першая партыя прадукцыі паступіла пад нумарам 1,25 (пры засмечанасці 6% і вільготнасці 19%), што паказвае даволі высокую якасць.
На дадзены момант на скабінскіх палетках вядзецца прасаванне льнотрасты двума ўласнымі спецыяльнымі прэс-падборшчыкамі, на якіх заняты Андрэй Кучаравы і Аляксандр Кіеня, а таксама прыцягнуты механізатары з ПМК-11 Сяргей Пасюк і Юрый Несцер, якія працуюць на тэхніцы Слуцкага льнозавода. А гэтымі днямі перапрацоўчае прадпрыемства пачало перавозку рулонаў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии