Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

“Осенних листьев хоровод”

28.10.2010
— пад такой назвай адбылося чарговае пасяджэнне клубнага аб’яднання «Калейдаскоп» Песачанскага Цэнтра культуры і вольнага часу. На гэты раз сем’і, якія ўваходзяць у склад аб’яднання, адпачывалі разам з дзецьмі. Кожная сям’я атрымала дамашняе заданне і актыўна рыхтавалася да свята. Конкурсная выстава складалася з трох раздзелаў: «Ці ў саду, ці ў агародзе», «Любімая страва нашай сям’і», «Асенніх лісцяў карагод». Усе канкурсанты здзіўлялі і радавалі сваім вынаходніцтвам, густам, дызайнерскім майстэрствам, а таксама артыстызмам. Кожная сям’я павінна была абараніць сваю сумесную дзейнасць, расказаць аб сваёй сядзібе, аб абавязках кожнага члена сям’і і выканаць нумар мастацкай самадзейнасці. Падводзячы вынік выставы, старшыня журы Святлана Дарашкевіч прызналася, што вельмі складана было вылучыць пераможцаў, бо кожная сям’я заслугоўвае вялікай удзячнасці. Лепшай у намінацыі «Фларыст» была прызнана сям’я Антаніны Іванаўны Заяц, у намінацыі «Дызайнер» - сумесная выстава сем’яў Ліны Сяргееўны Вілейкі, Ніны Іванаўны Мельнікавай і Любові Пятроўны Карповіч, у намінацыі «Артыст» перамагла сям’я Святланы Казіміраўны Астрэйкі, якая прадставіла сваю выставу ў вершаванай форме. У намінацыі «Кулінар» перамагла сумесная выстава сем’яў Людмілы Васільеўны Бендзь і Алены Уладзіміраўны Нікановіч. Сем’і Таццяны Аляксандраўны Лазоўскай і Ніны Аляксандраўны Рымашэўскай аформілі выставу «Наш скляпок», на якой быў прадстаўлены шырокі асартымент кансерваў з садавіны і агародніны. Журы прысудзіла ім першае месца ў намінацыі «Хамячок». Свята прадоўжыў канцэрт, які падрыхтавалі дзеці для сваіх бацькоў, сумеснымі гульнямі і чаяпіццем. Цёплая сяброўская атмасфера прысутнічала сярод членаў клубнага аб’яднання на працягу ўсяго свята. Гаспадыні абменьваліся рацэптамі страў, якія спадабаліся, гаспадары — вопытам садаводаў і жывёлаводаў уласнай гаспадаркі, дзеці - сакрэтамі выканання вырабаў з садавіны і агародніны, якія былі зроблены спецыяльна да свята. Усе маглі пазнаёміцца з навінкамі літаратуры па вядзенні падсобнай гаспадаркі, якую прадставіла на выставе «Восень - работ восем» бібліятэкар Надзея Васільеўна Баранава. Напрыканцы сумеснага адпачынку кіраўнік гуртка Песачанскага Цэнтра культуры і вольнага часу Ганна Віктараўна Стасевіч падзялілася з усімі музычным рацэптам сямейнага пірага. А арганізатары свята пажадалі ўсім сем’ям міру і дабра.

Любоў КАРПОВІЧ,

дырэктар Песачанскага Цэнтра культуры і  і вольнага часу


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей