Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Першы школьны званок

03.09.2014
[caption id="attachment_37088" align="aligncenter" width="443"] Першы крок у школу разам з адзінаццацікласнікамі[/caption] Першы школьны званок прагучаў у Дзень ведаў і для амаль двухсот выхаванцаў і навучэнцаў ДУА “Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя М. С. Высоцкага”. На ўрачыстую лінейку таксама сабраліся шаноўныя госці, кіраўніцтва навучальнай установы, ветэраны педагагічнай працы і, вядома ж, шматлікія бацькі, бабулі і дзядулі. Аднымі з самых галоўных герояў свята сталі трынаццаць першакласнікаў. Іх сёлета ў Семежаўскай СШ павядзе ў Краіну ведаў настаўніца Ірына Цыброва – педагог добры, уважлівы і клапатлівы. У гонар самых юных школьнікаў ад яе, бацькоў і будучых выпускнікоў гучалі словы ў наказ, ім уручаны падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. І вось самы ўрачысты момант свята – адзінаццацікласнік Пётр Лайкоў і першакласніца Ксенія Гапоненка даюць першы званок. Віншаванні са святам прагучалі ад дырэктара Семежаўскай СШ Сяргея Апона, настаяцеля праваслаўнага храма ў в. Кія-вічы айца Паўла, дырэктара раённага цэнтра ткацтва Таццяны Волкавай (якая, дарэчы, уручыла Дыпломы самым актыўным удзельнікам школы юных ткачоў). Затым адбыўся першы ўрок. Для семежаўскіх першакласнікаў ён па традыцыі праходзіць у экспазіцыі дома-музея знакамітага земляка, Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага. Юныя экскурсаводы школы расказалі пра ўсе жыццёвыя вехі Міхаіла Сцяпанавіча, пажадалі захоўваць пра яго памяць, заўсёды і ва ўсім браць прыклад. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей