Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Паклікаў званок на першы ўрок

03.09.2014
[caption id="attachment_37080" align="aligncenter" width="443"] Першы званок гучыць у Цімкавіцкай СШ[/caption] Залівісты школьны званок, які прагучаў на Капыльшчыне 1 верасня, абвясціў пачатак новага навучальнага года. Сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі селі за новыя парты ў адрамантаваных і больш прыгожых кабінетах. Адметным для школьнікаў стаў і першы ўрок пад назвай “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”. Акрамя аповедаў пра Вялікую Айчынную, шматлікія выхаванцы навучальных устаноў наведалі мемарыялы, памятныя месцы, музеі, дзе таксама даведаліся пра гераічнае мінулае Радзімы з 1941 па 1945 гады. Для школьнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Цімкавіцкая СШ імя Кузьмы Чорнага” сёлетняя ўрачыстая лінейка стала не зусім звычайнай. На свята першага званка да іх завіталі ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, начальнік ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. Шмат пажаданняў прагучала ў адрас 260 вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў навучальнай установы. Галоўнымі з іх сталі ўпэўненасць, што  хлопчыкі і дзяўчынкі з адказнасцю падыдуць да вучобы, а таты і мамы абавязкова дапамогуць настаўнікам выхаваць годных грамадзян краіны. У гэты дзень у цэнтры ўвагі, безумоўна, былі першакласнікі. Неабходна адзначыць, што ў Цімкавіцкую сярэднюю школу ў гэтым годзе прыйшлі атрымліваць трывалыя веды 20 хлопчыкаў і дзяўчынак. Затаіўшы дыханне, сваіх маленькіх гарэзаў уважліва слухалі падчас выступлення іх бацькі.  Невялікія, крыху жартоўныя і адначасова ўпэўненыя выступленні наваспечаных вучняў па-сапраўднаму настроілі прысутных на добры лад. Аратарскае майстэрства і вакальныя даныя прадэманстравалі і 14 будучых выпускнікоў. А пасля прысутных запрасілі ў школу на першы ўрок. Трэба сказаць, што цімкавіцкія вучні вызначаюцца актыўнасцю ва ўсіх сферах, ёсць  сярод іх свае спевакі, музыканты і спарт-смены. Паспяхова ўдзельнічаюць у конкурсах, займаюць прызавыя месцы ў раённых і абласных алімпіядах, турнірах і акцыях. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей