Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Каляндар падказвае

02.09.2014
14 жніўня 1925 года ў вёсцы Скабін у шматдзетнай сялянскай сям’і нарадзіўся знакаміты дзіцячы пісьменнік Міхальчук Сяргей Апанасавіч. Тут ён, як кажуць, атрымаў і пуцёўку ў жыццё. З роднай вёскі пасля вызвалення Капыль-шчыны ў 1944 годзе пайшоў на фронт.  Пасля заканчэння ў 1951 годзе аддзялення журналістыкі  Бел-дзяржуніверсітэта працаваў рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (сучаснае «Беларусь»). Вельмі хутка пачалі з’яўляцца яго творы для дзяцей. З 1972 г. — загадчык рэдакцыі «Мастацкая  лiтаратура». З-пад пяра Сяргея Апанасавіча выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей для дзяцей «Сто прыгод за адзін дзень», «Паштальён, шырэй крок!», «Зялёны лісток», «Першы след». Ён перакладаў на беларускую мову асобныя творы В. Біянкі, А. Гайдара, Б. Жыткова, Р. Кіплінга, Т. Хеердала і інш. Рускамоўнаму чытачу асабліва даспадобы прыйшоўся зборнік апавяданняў «Паштальён, шырэй крок!». Памёр Сяргей Міхальчук 20 ліпеня 1995 года і пахаваны на могілках у роднай вёсачцы.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей