[caption id="attachment_36998" align="aligncenter" width="443"]

А. Душэўскі[/caption]
Хлебаробы КСУП “Саўгас “Лясное” ўжо падвялі вынікі сёлетняй уборачнай.
У гаспадарцы атрымана 42 ц/га збожжавых, валавы збор разам з грэчкай павінен скласці каля 9800 тон (у папярэднія гады намалочвалі каля 4500 тон пры сярэдняй ураджайнасці 33 ц/га). Да таго ж, як вядома, да сельгаспрадпрыемства нядаўна былі далучаны не самыя ўрадлівыя землі былога РСУП “С “Прамень”, і цяпер яны складаюць 8100 га, што амаль у два разы перавышае колішнія лясноўскія плошчы.
Шмат намаганняў яшчэ неабходна прыкласці для прыцягнення ў севаабарот новых земляў: заараць няўдобіцы, правесці меліярацыю (дарэчы, праект па рэканструкцыі ўжо зроблены). Увогуле ў КСУП “С “Лясное” шмат увагі надаюць культуры земляробства. Так, гэтымі днямі ў гаспадарцы вядзецца ворыва, перадпасяўная падрыхтоўка глебы, убіраецца з палеткаў салома, вывозіцца арганіка. Паралельна ідзе нарыхтоўка сенажу на балотах, пачынаецца закладка сіласу.
[caption id="attachment_36999" align="aligncenter" width="443"]

І. Логаш і Л. Смольскі[/caption]
Асаблівая ўвага на дадзены момант надаецца сяўбе азімага рапсу, якая павінна прайсці ў аптымальныя тэрміны да канца жніўня. Ён зойме ў сельгас- прадпрыемстве 500 га. Плошчы пад культуру ўжо заараны. Падчас нашага наведвання перадпасяўную падрыхтоўку глебы вялі механізатары Аляксандр Душэўскі і Леанід Смольскі, а на сяўбе на магутным трактары “Беларус-3022” з агрэгатам “Бярэсце” быў заняты Іван Логаш.
— Многа ў нас працуе добрасумленных людзей, — адзначыў дырэктар КСУП “С “Лясное” Леанід Станіслаўчык. — Напрыклад, механізатары, з якімі мы сустрэліся сёння, — адны з тых, на каго трэба раўняцца. Яны паказваюць прыклад у працы і ўносяць уклад у развіццё эканомікі сельгаспрадпрыемства.
Сяргей КОЗЕЛ
НА ЗДЫМКАХ: 1. А. Душэўскі; 2. І. Логаш і Л. Смольскі.
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии