Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

«Капыльскiя пацехi»

27.08.2014
V абласны фестываль гумару і гульні «Капыльскія пацехі» пройдзе ў нашым горадзе на цэнтральнай плошчы 30 жніўня. Яго арганізатары – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, ДУ «Мінскі абласны Цэнтр народнай творчасці», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама. У праграме: 11.00. «Вясёлы курапёт» – урачыстае ад-крыццё фестывалю з удзелам народнага тэатра гумару і гульні «Капыльскія пацехі» Капыльскага раённага Цэнтра культуры. 11.20-14.30.  «Куранят па восені лічаць» – тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам жартоўных гуртоў, гульнёвых калектываў, гумарыстаў, прыпевачнікаў Мінскай вобласці; «Госць у хату – гаспадарам радасць» – выступленне народнага тэатра народнага гумару «Спораўскі акалот» Спораў-скага цэнтра культуры Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці; «Як народ пацяшалі, так і атрымалі» – узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю. 12.00-17.00. Гульнёва-забаўляльныя, гандлёва-дэгустацыйныя пляцоўкі: – алея атракцыёнаў «Тут гульні і забава, адпачыць – твая справа»; – дзіцячы гарадок «Курам для смеху, а дзецям на пацеху»; – забаўляльна-дэгустацыйны куток «Птушыны падворак»; – гандлёва-забаўляльны прыпынак «Смачны сытны перакус любіць кожны беларус!»; – бяспройгрышная латарэя «За 20 рублёў прыз – будзь здароў!»; – спартыўны пляц «Здароваму – і смех на здароўе». Запрашае Горад майстроў «Камар носа не падточыць!». Аргкамітэт

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей