Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

З яблыкамi ў царкву

26.08.2014
19 жніўня праваслаўныя хрысціяне адзначылі адно з 12 самых важных пасля Вялікадня святаў, якое называецца Праабражэнне Гасподняе. У гэты дзень ва ўсіх праваслаўных храмах раёна адбылася Боская Літургія. Вернікі чыталі парэміі і спявалі канон, у якім гаварылася аб вялікім Праабражэнні. Самай наведвальнай святыняй стаў, безумоўна, Спаса-Узнясенскі храм г. Капыля, дзе сабралася некалькі сотняў вернікаў. Па традыцыі хрысціяне прынеслі з сабой агародніну і садавіну, якую дазвалялася есці толькі пасля яе асвячэння. Яблыкі, грушы, вінаград пасля службы акрапіў святой вадой Благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей