Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Выслухаў дэпутат парламента

23.08.2014
На чарговы прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Анатоля Бойкі звярнуліся дзевяць чалавек. Прыём адбыўся ў будынку Блеўчыцкага сельвыканкама. Жыхароў аграгарадка Быстрыца ў першую чаргу хвалявала пытанне якасці водаправоднай вады ў населеным пункце, былі ўзняты праблемы з каналізацыяй па вуліцах Палявой і Ціміразева. Таксама непакоіў рамонт тратуарнай дарожкі на тэрыторыі Быстрыцкага дзіцячага сада. Шэраг пытанняў па жыццезабеспячэнні вяскоўцаў задала жыхарка г. Слуцка, якая ў летні час пражывае на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета. — Па выніках прыёму я абавязкова правяду сустрэчу з кіраўніцтвам Капыльскай ЖКГ, — адзначыў Анатоль Бойка. — На мой погляд, адчуваецца недапрацоўка з боку гэтай арганізацыі. Да таго ж, і ў іншых сельсаветах задаюцца пытанні ў іх адрас. Усе ўзнятыя праблемы ў абавязковым парадку будуць вырашацца сумесна з мясцовай уладай. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей