Па традыцыі кожны год 16 жніўня на могілках каля капліцы Св. Роха ў Капылі адбываецца ўрачыстасць. Не стаў выключэннем і гэты. Акрамя ксяндза Аляксандра Тарасевіча ў Святой імшы прынялі ўдзел святары - айцец Пётр з Нясвіжа і айцец Аляксандр з Гарадзеі.
Нягледзячы на даволі спякотнае надвор’е, каля капліцы сабралася шмат людзей з розных мясцін Капыльшчыны, а таксама з-за яе межаў: сюды нават прыехалі даследчыкі са сталіцы, каб даведацца аб гісторыі горада Капыля. Вернікі не толькі маліліся ў гонар Св. Роха, які некалі дапамагаў хворым, але і прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія жылі на гэтай зямлі.
Напрыканцы імшы айцец Аляксандр Тарасевіч падзякаваў усім, хто навёў парадак і падрыхтаваў месца службы.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии