[caption id="attachment_36916" align="aligncenter" width="570"]

Міхаіл Горбач[/caption]
Паводле слоў намесніка дырэктара гаспадаркі па раслінаводстве Юрыя Зяньковіча, сёлета пад азімыя культуры неабходна заараць 1270 га, з іх 340 га зойме азімы рапс, 50 га — азімая сурэпіца.
“Калі сурэпіцу мы ўжо пасеялі, — расказвае Юрый Міхайлавіч, — то пасяўныя агрэгаты з насеннем рапсу выйдуць на палі не раней за 20 жніўня. Нават нягледзячы на тое, што ў нас усё гатова да вядзення гэтага віду работ, спяшацца не будзем”.
На дзень нашага наведвання гаспадаркі толькі два энерганасычаныя трактары былі задзейнічаны на ворыве, але хутка гэта лічба ўзрасце ўдвая. Паралельна вядуцца і іншыя работы, якія патрабуюць удзелу магутнай тэхнікі. І перш за ўсё неабходна вызваліць палеткі ад саломы. Яна ўжо ўся спрасавана — было задзейнічана 7 прэс-падборшчыкаў розных мадыфікацый. Аднак рулоны і цюкі неабходна звезці ў месцы захоўвання, для чаго сфарміраваны два звяны.
“Акрамя таго ідзе нарыхтоўка кармоў, — працягвае расказ Юрый Зяньковіч. — На плошчы 150 га было скошана сена, спрасаваць якое крыху перашкаджаюць дажджы. Убіраем люцэрну і закладваем у траншэю сянажную масу. Плануем накіраваць тэхніку і на балоты. Мяркуючы па ўсім, сітуацыя з кармамі падчас будучай зімоўкі будзе не вельмі простая, таму мець дадатковыя запасы пажыўнага корму неабходна: нешта выкарыстаем самі, лішкі — прададзім”. Да слова, па стане на 18 жніўня ў ААТ “Семежава” маецца 13 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 0,7 ц к. адз. больш, чым летась.
Працуе тэхніка і на вывазцы арганічных угнаенняў, унясенні мінеральных. Пасля таго, як будзе завершана падрыхтоўка палеткаў пад сяўбу азімых, трактары пачнуць пад’ём зябліва.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии