Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Юные авторы лучших вопросов Президенту получат благодарственные письма от его имени

28.10.2010
Аўтарам - удзельнікам акцыі «Пытанне Прэзідэнту», якія задалі самыя яркія, актуальныя і цікавыя пытанні, будуць накіраваны падзячныя пісьмы ад імя кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым расказалі ў ЦК БРСМ. Падзячныя пісьмы будуць уручаць з 26 па 29 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах краіны. У ЦК БРСМ адзначылі, што «пытанні ўдзельнікаў акцыі не застануцца без увагі, ужо сёння па некаторых узнятых праблемах прымаюцца меры на ўзроўні заканадаўчай, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый». Сумесная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі «Пытанне Прэзідэнту» стартавала ва ўсіх навучальных установах краіны 14 красавіка і была накіравана на прыцягненне ўвагі маладога пакалення да грамадска значных пытанняў, фарміраванне грамадзянскасці, павагі да сімвалаў дзяржавы, пачуцця прыналежнасці да жыцця краіны. Аўтары самых цікавых і сацыяльна значных пытанняў 22 кастрычніка былі запрошаны на сустрэчу з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У сустрэчы прынялі ўдзел 60 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод удзельнікаў была і 14-гадовая Паліна Сыцько са Слуцка Мінскай вобласці. Яна марыць паступіць у ВНУ, атрымаць дастойную адукацыю і быць карыснай сваёй сям’і і краіне. На жаль, захворванне Паліны не дае магчымасці рухацца самастойна, таму сваё пытанне Аляксандру Лукашэнку яна задала з дапамогай відэасувязі. Самымі папулярнымі ва ўдзельнікаў акцыі былі пытанні, звязаныя з атрыманнем адукацыі ў Беларусі (43 працэнты), 15 працэнтаў з ліку ўдзельнікаў акцыі задалі кіраўніку дзяржавы пытанні, звязаныя з развіццём рэгіёнаў. Пытанні на тэму міжнародных адносін, развіцця знешнеэканамічнай сферы, палітычнай стабільнасці краіны склалі 6 працэнтаў ад агульнай колькасці атрыманай карэспандэнцыі. Па выніках акцыі 15 працэнтаў яе ўдзельнікаў задалі Аляксандру Лукашэнку пытанні асабістага характару (у многіх пісьмах - падзякі Прэзідэнту), 22 працэнты дзяцей задалі пытанні на іншыя тэмы. Ва Усебеларускай акцыі «Пытанне Прэзідэнту» прынялі ўдзел амаль 3 тыс. чалавек. З іх 88 працэнтаў - школьнікі, 8 працэнтаў - навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, 4 працэнты - студэнты. ПРАДСТАЎЛЯЛА КАПЫЛЬШЧЫНУ ва Усебеларускай акцыі “Пытанне Прэзідэнту”  вучаніца  11 класа  СШ №3 г. Капыля Святлана Шуманская. Святлана пацікавілася перспектывай распрацоўкі беларускай нафты. Як адказаў Прэзідэнт, запасы нафты на тэрыторыі нашай краіны былі вычарпаны ў часы Савецкага Саюза, шукаць новыя радовішчы нявыгадна, таму заключаюцца дагаворы на яе пастаўкі з іншых краін.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей