
Днямі вярнуліся дамоў экіпажы 19 камбайнаў і вадзіцелі 11 аўтамабіляў, якія на сваёй тэхніцы дапамагалі ва ўборцы ўраджаю аграрыям Крупскага раёна.
Усяго працавалі сем дзён і за гэты час намалацілі і перавезлі каля 4000 тон збажыны. Як расказаў начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Валерый Прахарэня, капыльскія хлебаробы шчыравалі на палетках адкрытых акцыянерных таварыстваў “Крупскі райаграсэрвіс”, “Кляновічы” і “Халопенічы”. Для іх былі створаны ўсе ўмовы: не было нараканняў на арганізацыю харчавання, пражывання, дастаўкі на палі, пры неабходнасці рамонт тэхнікі праводзіўся таксама за сродкі мясцовага бюджэту.
Згодна з дагаворамі капыльскія гаспадаркі атрымаюць 5% ад намалочанага іх камбайнамі збожжа.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии